Прамысловасць Польшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старапрамысловы раён Лодзі

Прамысловасць — найважнейшая галіна гаспадаркі Польшчы, у якой ствараецца каля 40 % ВУП і фармуецца большая частка экспарту. Вядучыя галіны прамысловасці — машынабудаванне, чорная і каляровая металургія, паліўная, хімічная і лёгкая. Большасць машынабудаўнічых прадпрыемстваў з’яўляюцца даччынымі падраздзяленнямі вядучых заходніх кампаній. Польшча займаецца вытворчасцю адзення, электронікі, аўтамашын, аўтобусаў, верталётаў, лакаматываў, самалётаў, караблёў, ваеннай тэхнікі, лекаў, ежы. Польшча займае адно з першых месцаў у свеце па вытворчасці рыбалоўных суднаў, таварных і пасажырскіх вагонаў, цеплавозаў і электравозаў. Харчовая прамысловасць у Польшчы адна з найбольш буйных у Еўрасаюзе.

Энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

Белхатуўская ЦЭС — найбуйнейшая буравугальная электрастанцыя свету, штогод вырабляе 27-28 ТВт*гдз электраэнергіі — 20 % нацыянальнай вытворчасці

У энергетыцы Польшчы асаблівае месца займае вугальная прамысловасць. Штогод здабываецца каля 100 млн тон вугалю (кампаніі Węglokoks, Kompania Węglowa and JSW). Па здабычы каменнага вугалю Польшча лідзіруе ў Еўропе. Значная частка яго экспартуецца. Асноўны каменнавугальны басейн — Верхнесілезскі. Запасы нафты і прыроднага газу параўнальна малыя. Уся спажываемая краінай нафта — імпартная. Частка яе паступае па нафтаправодзе з Расіі, а частка дастаўляецца марскімі шляхамі. Вялікі нафтаперапрацоўчы завод працуе ў Плоцку. Імпартуецца з Расіі і прыродны газ. На вугалі, пераважна бурым, базуецца электраэнергетыка. У 2017 на ўзнаўляльных крыніцах (уключаючы ГЭС) стваралася 10,9 % электраэнергіі. Да 2020 іхнюю долю плануецца давесці да 15 %.

Металургія[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на агульны спад вытворчасці ў чорнай металургіі, Польшча застаецца буйным вытворцам (больш за 10 млн тон у 2017 і 2018) і экспарцёрам сталі. Галоўныя камбінаты чорнай металургіі размешчаны ў Верхняй Сілезіі. Жалезная руда імпартуецца з Расіі, Украіны і Бразіліі. Значная частка сталі выплаўляецца з металалому. Каляровая металургія прадстаўлена свінцова-цынкавай і меднай галінамі. Па выплаўцы рафінаванай медзі і срэбра Польшча — еўрапейскі лідар (кампанія KGHM Polska Miedź з штаб-кватэрай у Любіне)

Машынабудаванне[правіць | правіць зыходнік]

Зборка аўтобусаў Solaris побач з Познанню

У машынабудаванні вядучыя пазіцыі належаць транспартнаму, які выпускае легкавыя і грузавыя аўтамабілі, марскія судны, лакаматывы і вагоны. Асноўныя прадпрыемствы размяшчаюцца ў буйных гарадах (Варшава, Познань). Легкавыя аўтамабілі вырабляюць прадпрыемствы вядомых фірм («Фіят», «Фальксваген», «Опель» і г. д.). Суднабудаванне сканцэнтравана на поўначы краіны, у Гдыні, Шчэціне, Гданьску.

Іншыя галіны[правіць | правіць зыходнік]

Хімічная прамысловасць базуецца на ўласнай сыравіне (вуглі, прыроднай серы, паваранай солі). Вырабляе серную кіслату, фосфарныя і азотныя ўгнаенні, лекавыя сродкі. Вядучая галіна лёгкай прамысловасці — тэкстыльная, канцэнтруецца ў раёне горада Лодзь. Прадукцыя швейнай і абутковай прамысловасці пастаўляецца на знешнія рынкі.

Зноскі