Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч
Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1999 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч (10 сакавіка 1919, в. Кальчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 9 кастрычніка 1999) — галоўны ўрач участковай бальніцы, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны ўрач БССР (1960)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Беларуска. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. Закончыла толькі 4 курса, вучобу перапыніла вайна. Вярнулася ў родныя краі.
У ліпені 1943 года была прынятая ў партызанскі атрад імя Кірава брыгады імя Фрунзе, якая дзейнічала на тэрыторыі Слуцкага раёна. У студзені 1944 года была накіравана ў атрад імя Ракасоўскага, дзе ўзначаліла санітарную службу[1].
Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе вярнулася ў свой інстытут, які паспяхова скончыла ў 1945 годзе[1]. З 1946 года працавала загадчыкам Ляснянскай участковай бальніцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1947 года — галоўным урачом Навамышскай бальніцы гэтага ж раёна[1][2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1969 года за вялікія заслугі ў галіне аховы здароўя савецкага народа Гарбацэвіч Праскоўі Данілаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатым медалём «Серп і Молат»[1].
Жыла ў вёсцы Новая Мыш. Памерла 9 кастрычніка 1999 года.
Узнагароджана ордэнам Леніна, Ордэнамі айчыннай вайны I і II ступеняў медалямі. Заслужаны ўрач Беларускай ССР.
Зноскі
- ↑ а б в г д Горбацевич Прасковья Даниловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
- ↑ Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 422.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Случчины. — Минск: Белта, 2005.
- Кузьмин М. К. Учёные-медики — Герои Социалистического Труда. — Москва, 1988.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 421—422. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Прасковья Даниловна Горбацевич на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выпускнікі БДМУ
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Медыкі Беларусі
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці беларускай аховы здароўя