Праскоўя Самойлаўна Жукава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Праскоўя Самойлаўна Жукава (нар. 13 кастрычніка 1921г., вёска Рэкта, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (Горкі, 1947). З 1956 у БелНДІ агародніцтва. Навуковыя працы па барацьбе з пустазеллем і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, даследаванні па пытаннях узаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле. – Мн.,1990.
  • Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве. – М.,1990.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жукава Праскоўя Самойлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6. – Мн.,1998. – С.444.