Пратэсты ў Ганконгу (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пратэсты ў Ганконгу
June9protestTreefong01.jpg
Дэманстрацыя пратэсту 9 чэрвеня 2019.
Дата з 15 сакавіка 2019 года
Месца Ганконг
Мэты Беспаваротнае і канчатковае адкліканне законапраекта аб экстрадыцыі, урад павінен прызнаць памылкай вызначэнне дэманстрацый 12 чэрвеня 2019 як бунта, безумоўнае вызваленне ўсіх затрыманых удзельнікаў дэманстрацый, незалежнае расследаванне дзеянняў паліцыі пры разгоне пратэстаў, правядзенне рэформаў для прадастаўлення грамадзянам усеагульнага выбарчага права[1], адстаўка кіраўніка ўрада Кэры Лэм[2]
Вынік
  • Кэры Лэм аб’яўляе аб адкліканні законапраекта, просіць прабачэння грамадскасці
  • Паліцыя часткова адмаўляецца ахарактарызаваць пратэст як «бунт»
Бакі канфлікту
Пратэстоўцы

(няма цэнтралізаванага кіраўніцтва):

  • Грамадзянскі фронт правоў чалавека
  • Прадэмакратычных лагер

«Демасiст»

  • Студэнцкі лакалiзм
  • Студэнцкі незалежны саюз
  • Студэнцкія саюзы дзяржаўных ВНУ
  • Адвакаты (толькі 6 чэрвеня)
Улады:
  • Урад САР Ганконг
    • паліцыя Ганконга
  • Прапекiнскi лагер

падтрымліваецца:

  • Урад Кітая
    • Камуністычная партыя Кітая

Масавыя выступленні ў Ганконгу распачаліся ў cакавіку 2019 года і былі выкліканы законапраектам аб экстрадыцыі мясцовых жыхароў у суды КНР.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Ганконг — аўтаномная тэрыторыя Кітая, якая 99 гадоў належала Вялікабрытаніі. У 1997 годзе гэтую адміністрацыйную адзінку вярнулі ў склад Кітайскай Народнай Рэспублікі, але з умовай захавання аўтаноміі да 2047 года.

У чэрвені 2019 года кіраўніца тэрыторыі Кэры Лэм ініцыявала закон, які дазваляе абыходзіць дамову кітайцаў з брытанцамі. Закон вырашылі распрацаваць, зачапіўшыся за выпадак, калі 19-гадовы мужчына з Ганконга забіў сваю 20-гадовую цяжарную дзяўчыну падчас адпачынку ў Тайвані ў лютым 2018 года. Мужчына збег з Тайваня і вярнуўся ў Ганконг. Тайвань звярнуўся з просьбай выдаць гэтага чалавека, але чыноўнікі Ганконга заявілі, што не могуць выслаць яго з-за адсутнасці пагаднення аб экстрадыцыі з Тайванем[3].

Паводле законапраекта, жыхары былой брытанскай калоніі могуць быць перададзеныя ў суды КНР, пры тым што экстрадыцыя да гэтага была немагчымая. У сваю чаргу, мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што гэты закон можа падарваць судовую сістэму Ганконга, і з яго дапамогай Кітай зможа праводзіць рэпрэсіі супраць апазіцыянераў, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый. Жаданне Пекіну навязаць аўтаноміі змену закону аб экстрадыцыі выклікала масавыя пратэсты.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Большасць жыхароў аўтаноміі адмоўна ўспрыняла намаганні мясцовай улады змяніць заканадаўства аб экстрадыцыі. У першых двух масавых маршах пратэсту ўдзел прыняў мільён, а потым 1 млн 200 тысяч чалавек адпаведна.

Пад націскам пратэстоўцаў улады вырашылі на нявызначаны тэрмін адкласці зацвярджэнне скандальных зменаў у мясцовым заканадаўстве. Аднак, гэта не спыніла пратэсты. Дэманстранты дамагаюцца поўнага адклікання законапраекту.

Па меры развіцця падзей у пратэстоўцаў пачалі з’яўляцца і іншыя патрабаванні, у тым ліку палітычныя. Пратэстоўцы хочуць расследавання дзеянняў паліцыі падчас разгону пратэстаў, хочуць, каб грамадзяне атрымалі ўсеагульнае выбарчае права, каб сышла ў адстаўку кіраўніца адміністрацыі Ганконга Кэры Лам, а Ганконг атрымаў больш самастойнасці ад Кітая[4].

5 жніўня ў Ганконгу па закліку прафсаюзаў пачаўся генеральны страйк. Не працавала метро, былі адмененыя сотні рэйсаў[5].

На працягу двух месяцаў сілы правапарадку арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў. Цэнтральная ўлада КНР абурэнне жыхароў Ганконгу назвалі «гульнямі з агнём»[6].

12 жніўня афіцыйны прадстаўнік канцылярыі па справах Ганконга і Макао Дзяржсавета Кітая Ян Гуан заявіў, што падчас беспарадкаў у Ганконгу сталі праяўляцца «парасткі тэрарызму». Кітай сагнаў у Шэньчжэнь, які мяжуе з Ганконгам, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі Народнай узброенай паліцыі[7].

17 жніўня ў горадзе прайшла акцыя ў падтрымку праваахоўных органаў, на якой сабраліся 476 тыс. чалавек. У пачатку мерапрыемства быў прадэманстраваны дзесяціхвілінны відэаролік са сцэнамі нападу на паліцэйскіх і затрыманняў падчас пратэстных акцый. Некаторыя ўдзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з дзяржаўнымі сцягамі КНР[8].

4 верасня кіраўнік Ганконга Кэры Лэм заявіла, што спрэчны законапраект аб экстрадыцыі цалкам адкліканы[9]. Нягледзячы на ​​гэта, беспарадкі не скончыліся. Пратэстоўцы вылучылі новыя патрабаванні, такія як амністыя ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў, правядзенне незалежнага расследавання фактаў жорсткага абыходжання паліцыі з удзельнікамі пратэстаў, увядзенне дэмакратычных выбараў кіраўнікоў адміністрацыі і заканадаўчага савета[10].

8 верасня ля будынка амерыканскага консульства сабраліся ўдзельнікі дэмакратычнага руху, якія звярнуліся да прэзідэнта Дональда Трампа з просьбай аб дапамозе. Апазіцыянеры прынеслі сцяг Злучаных Штатаў і банеры з надпісамі «Прэзідэнт Трамп, выратуйце Ганконг» і «Зрабіце Ганконг зноў вялікім». Таксама яны скандавалі «Змагайцеся за свабоду, падтрымлівайце Ганконг» і «супраціўляцца Пекіну, вызваліце ​​Ганконг»[10][11].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]