Перайсці да зместу

Набярэжная Кутузава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Набярэжная Кутузава
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Назва ў гонар Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Набярэжная Кутузава — набярэжная, якая праходзіць па левым беразе ракі Нявы ад Ліцейнага моста да набярэжнай ракі Фантанкі. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Ліцейнага моста.

Перасякае:

Першапачаткова не мела самастойнай назвы, лічылася часткай Дварцовай набярэжнай. З 1860 года пачала называцца Гагарынскай набярэжнай, ад размяшчення на процілеглым беразе Нявы Гагарынскага «пяньковага буяна» (склада пянькі) і Гагарынскай прыстані, якія, у сваю чаргу, захавалі імя князя Мацея Гагарына, які меў тут домаўладанне падчас валадарання Пятра I. Затым называлася Васкрасенскай набярэжнай.

З 1902 года называлася Французскай набярэжнай, бо на ёй размяшчалася пасольства Францыі. У 1918 годзе была перайменаваная ў набярэжную Жарэса. У верасні 1945 года названая ад імя фельдмаршала Кутузава, дом якога (дом № 30) размешчаны на набярэжнай.