Прыбар (Бялыніцкі раён)
Выгляд
Вёска
Прыбар
|
Пры́бар[1] (трансліт.: Prybar, руск.: Прибор) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяхцінскага сельсавета.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Запольскага сельсавета[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), 1 км на захад ад вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000392. - Селішча (1-е тысячагоддзе да н.э.), на правым беразе Друці, урочышча Выган —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000393. - Археалагічныя помнікі перыяду позняга неаліту —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000394:
- Стаянка-1, на ўсход ад вёскі, на правым беразе Друці
- Стаянка-2, на Друці, 0,5 км на поўнач ад стаянкі-1
- Курган перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000395.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх