Прыватная жаночая прагімназія М. А. Табалевіч-Федароўскай

Прыватная жаночая прагімназія М. А. Табалевіч-Федароўскай — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана ў 1908 годзе як жаночае вучылішча, у 1911 годзе пераўтворана ў 7-класную прагімназію. Заснавальніца — Марыя Антонаўна Табалевіч-Федароўская (праваслаўная, гімназічная адукацыя)[1]. Выкладаліся тэорыя і практыка замежных моў, гімнастыка і танцы. Гімназія мела дзіцячы сад. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.
Месцілася ў будынку па Румянцаўскай вуліцы (дом Хрушчова, №43)[1] між вярхоўем Цыганскага яра і вуліцай Каўказскай[2]. Месца прыблізна адпавядае цяперашняму абшару з поўдня будынка гомельскага цырка.
Згодна са звесткамі 1914 г. ва ўстанове (уключна з садком) працавалі 22 чалавекі (9 мужчын і 13 жанчын). Апроч выкладчыкаў і класных наглядчыкаў пры ўстанове значыўся ўрач. Заснавальніца працавала адной з класных наглядчыц. Яе муж, Панцеляймон Мікалаевіч Табалевіч, выкладаў гімнастыку і танцы[3].
Зноскі
- ↑ а б Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. II. — С. 125.
- ↑ Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков. — Аб'ект 31.
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. II. — С. 125-126.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. Сянькевіч. Гомельскія гімназіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).