Перайсці да зместу

Прыгодніцкая літаратура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыго́дніцкая літарату́ра (таксама авантурны раман, ад фр.: aventure) — жанр рамана, які сфарміраваўся у сярэдзіне XIX стагоддзя[1].

Зараджэнне жанру

[правіць | правіць зыходнік]

Жанру папярэднічала такая літаратурная плынь у еўрапейскай культуры, як рамантызм і неорамантызм, з ўласцівым імкненнем ўцячы ад мяшчанскай штодзённасці ў свет экзотыкі і гераічнасці. Прыгодніцкая літаратура абапіраецца на досвед шматстайных літаратурна-мастацкіх апавядальных жанраў з авантурна-займальная ўсталёўкай, якія атрымалі развіццё значна раней — рыцарскі эпас XII—XVI стст., раманы барока («Астрэя» д'Юрфе і г.д.), круцельскія раманы прыгод, літаратура вандраванняў XVII–XVIII стст. і гатычны раман прадрамантызма з яго скажонасцямі, таямніцамі і жахамі[2].

Фарміраванне жанру

[правіць | правіць зыходнік]

У прыгодніцкім рамане прыкметна выяўленае дзяленне персанажаў на герояў і злыдняў, а падзеі развіваюцца ярка і імкліва. Сюжэту ўласцівая таямнічасць і авантура, а героям — перажыванні, харызматычнасць, яркасць характараў і эмацыйнасць. Адметны ўплыў на зараджэнне прыгодніцкай літаратуры аказалі гатычныя ды гістарычныя раманы Вальтара Скота, Віктора Гюго, ды іншых класікаў. А ў фарміраванне жанру ўнёсак зрабілі майстры неорамантычнай прозы Аляксандр Дзюма і Роберт Льюіс Стывенсан. Напачатку вылучаліся гісторыка-прыгодніцкія творы («Тры мушкецёры», «Каралева Марго» Аляксандра Дзюма), сацыяльна-прыгодніцкія («Граф Монтэ-Крыста» Аляксандра Дзюма, «Парыжскія таямніцы» Сю Эжэна  (руск.)). Таксама аднымі з першых узораў прыгодніцкай літаратуры з’явіліся «марскія раманы» Фрэдэрыка Марыэта  (руск.) і серыя раманаў з амерыканскага жыцця Фенімора Купера.

Перыяд канцу XIX – пачатку XX ст. стаў «Залатым векам» прыгодніцкага жанру. Да гэтага перыяду з жанру ўжо вылучылася дастаткова багата падвідаў — кнігі пра пошукі скарбаў, пра піратаў, пра індзейцаў, марскія раманы, каланіяльныя, шпіёнскія, рабінзанада і іншыя.

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В. С. Муравьёв. «Приключенческая литература»(недаступная спасылка) — артыкул з БСЭ.
  2. Алег Грушэцкі Далёкія астравы, згубленыя скарбы // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 14 лістапада 2014. — В. 4794. — № 45. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2014.