Прыгожая Дзева Марыя з Кружлёвай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Madonna z Krużlowej.jpg

Прыгожая Дзева Марыя з Кружлёвай (польск.: Madonna z Krużlowej) — скульптура з ліпы, раней знаходзілась у прыходскім касцёле вёскі Кружлёва Выжня (польск.: Krużlowa Wyżnia) (Малапольскае ваяводства, Навасенчаўскі павят, Гміна Грыбуў), у 1889 годзе яе там знайшлі Уладзіслаў Лушкевіч і Станіслаў Выспяньскі. У 1899 годзе скульптура была набыта Нацыянальным музеем у Кракаве.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Скулптура адносіцца да так званага мяккага попознагатычнага стыля і з'яўляецца ўзорам так званых «Прыгожых Мадон», якія адносяцца да стыля інтэрнацыянальнай готыкі. Яна была выраблена ў пачатку XV стагоддзя невядомым разьбяром.

Статую вышынёй 119 см магчыма аглядаць толькі з трох бакоў, а сзаду яна выдзеўбана дзяля таго, каб прадухіліць растрэсківанне драўніны.

Статуя адлюстроўвае Дзеву Марыю з аголеным Немаўлятам, які трымае яблык. Марыя стаіць у кантрапосце, яе адзенне абільна дэкаравана складкамі ўбрання, якія не скажаюць прапорцыі фігуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць меркаванне, што статуя была прызначана для аднаго з кракаўскіх касцёлаў і толькі ў XVIII стагоддзі была выціснута модай на барочныя скульптуры і была перанесена ў вясковы касцёл у Кружлёвай Выжне.

Першае дакументальнае згадванне аб скульптуры датуецца 1607 годам, а наступнае ўжо 1766 годам. Скульптура знаходзілась спачатку ў галоўным алтары, потым была перанесена ў прытвор, і, нарэшце, з-за пашкоджання шашалем яе аднеслі на вышак касцёла.

Статуя была знойдзена ў вельмі благім стане, яна была пакрытая шматлікімі слаямі алейных фарбаў: калі чарговы слой пачынаў аблязаць, яго саскоблівалі і фарбавалі зноў. У Кракаве была выстаўлена ў залях Сукенніц на Рыначнай плошчы, потым з 1924 года ў Кракаўскай ратушы, падчас гітлераўскай акупацыі была ўзята ў якасці ўпрыгожвання кабінета губернатара Ганса Франка ў Вавельскім палацы.

З кастрычніка 2007 года належыць калекцыі музея Эразма Цёлака ў Кракаве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tadeusz Chrzanowski, Marian Pornecki, Sztuka ziemi Krakowskiej, Kraków 1970.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.