Піедруя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прыдруя)
Піедруя
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
130 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 107 чал. (29 студзеня 2021)[1]
Паштовыя індэксы
5662
Піедруя на карце Латвіі
Піедруя (Латвія)
Піедруя
Піедруя (Латвія)
Піедруя

Пі́едруя (лат.: Piedruja, традыцыйная беларуская назва — Прыдру́йск) — вёска ў Краслаўскім краі Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Піедруйскай воласці. Знаходзіцца на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Латвіяй і Беларуссю, насупраць аграгарадка Друя (Беларусь). За 292 км ад Рыгі. Насельніцтва — 118 жыхароў (2016).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана Янам Сапегам не пазней 1611 года. У XIX стагоддзі было мястэчкам Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У канцы XIX стагоддзя ў Піедруі былі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, яўрэйская сінагога, 2 малітоўныя дамы. Паводле перапісу 1897 года — 854 жыхары, сярод іх 561 яўрэй.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі (1759)
  • Царква Святога Мікалая (1885)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]