Ян Пётр Сапега
| Ян Пётр Сапега | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Jan Piotr Sapieha | |||||||
| | |||||||
| Ліс | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юрый Паўлавіч Друцкі-Сакалінскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
снежань 1569 ці 1569[1][2] |
||||||
| Смерць |
15 кастрычніка 1611[3][2] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сапегі | ||||||
| Бацька | Павел Сапега[2] | ||||||
| Маці | Ганна Хадкевіч[d][2] | ||||||
| Жонка | Соф’я Вейгер[d][2] | ||||||
| Дзеці | Павел Ян Сапега[4], Андрэй Станіслаў Сапега[5], Ян Сапега[d][5], Фларыян Сапега[d][4], Ганна Сапега[d][5], Сюзана Соф’я Сапега[d][5], Крысціна Сапега[d][5], Н Сапега[d][4] і Н Сапега[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | знаць[6], ваенная справа[6], палітыка[6] і дыпламатыя[6] | ||||||
| Званне | каралеўскі ротмістр[d][7][2] і генерал[8] | ||||||
| Бітвы | |||||||
Ян Пётр Сапега (снежань 1569 ці 1569[1][2], мерк. Быхаў, Віцебскае ваяводства — 15 кастрычніка 1611[3][2], Масква[2]) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Сапегаў, сын Паўла Сапегі.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі.
Падчас вайны са Швецыяй 1600—1611 гадоў камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7 студзеня 1601 года ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Вендэнам (Цэсісам), 29 чэрвеня 1601 — пад Кокенгаўзенам (Кокнесе), 5 сакавіка 1603 — пад Ракверэ, 13 красавіка 1603 — ва ўзяцці Дэрпта (Тарту); у Кірхгольмскай бітве 1605 года камандаваў правым крылом войска ВКЛ.
Падчас рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6 ліпеня 1607 года гусарскую і казацкую харугвы.
У жніўні 1607 года без згоды канцлера Л. І. Сапегі прапанаваў Ілжэдзмітрыю II сваю дапамогу ў авалоданні маскоўскім стальцом. Пазней адносіны паміж сваякамі наладзіліся, але мяркуючы па перапісцы, ротмістр захоўваў аўтаномію ад сеньёра роду Сапегаў. У ліпені 1608 года з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25.8.1608 года заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак з яе бацькам (гл. арт. Мнішкі) і прывёз іх у Тушына да Лжэдзмітрыя II. 2 кастрычніка 1608 года разбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край.
У лютым 1610 года заняў Дзмітраў. 1 сакавіка 1610 года пацярпеў паражэнне ад М. В. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 года далучыўся да Лжэдзмітрыя II у Калузе. 25 чэрвеня 1610 года абвешчаны сваімі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 года рушыў на Маскву. 27 ліпеня 1610 года, калі быў скінуты са стальца цар Васіль Шуйскі і ўстанавілася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перагаворы пра перадачу ўлады Лжэдзмітрыю II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясціць царом свайго гетмана).
У ліпені 1611 года заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15 жніўня 1611 года штурмам узяў Белы Горад у Маскве. Праводзіў перамовы з лідарамі расійскіх апалчэнняў пры гэтым кіраваў забеспячэннем маскоўскага гарнізона вернага Уладзіславу і Сямібаяршчыне.
Памёр ад хваробы ў Крамлі, пахаваны ў Лепунах (Гродзенскі павет). Валодаў Вяйсеямі ў Гродзенскім павеце, з 1600 годзе трымаў Усвяцкае староства.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 22 чэрвеня 2021.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 53. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- 1 2 Jan Piotr Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- 1 2 3 4 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- 1 2 3 4 5 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- 1 2 3 4 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 468.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #102544695X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 20 красавіка 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С.222-228
- Дневники Яна Петра Сапеги (1608—1611). Памятники Истории Восточной Европы. Источники XV—XVII в. Т. IX. Граля И., Флоря Б. Н., Эскин Ю. М., Тюменцев И. О. Москва, 2012
- Якубаў В. У. Удзел Грамадзян ВКЛ у войску ІІ Ілжэдзмітрыя 1608—1610 г. // Przegąd Środkowo-Wschodni -№ 9, Warszawa, 2024. — s. 9-49.