Францішак Бартуль
Францішак Бартуль | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 снежня 2005 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
Францішак Бартуль (15 лістапада 1918 — 4 снежня 2005) — беларускі грамадскі дзеяч.[1]
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Бярозкі каля Прыдруйску (зараз гэта тэрыторыя Латвіі). Скончыў сярэднюю тэхнічную гімназію ў Дзвінску (Даўгаўпілс).
Падчас Другой сусветнай вайны ў 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Шчэціне, быў прызначаны перакладчыкам. Не вярнуўся пасля адпачынку ў Дзвінску. У 1943 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе БКА (1944).
З ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Кёнігсбергу, дзе працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—45 г. вучыўся на філасофскім факультэце Мюнхенскага каталіцкага ўніверсітэта, пазней — на філасофскім факультэце Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, скончыў Лонданскі інстытут тэхнічнай стаматалогіі (атрымаў спецыяльнасць тэхніка-дантыста). Ад 24 снежня 1946 г. быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, а ў 1949 г. абраны старшынёй арганізацыі. Пазней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў ад 1949 г., адным са стваральнікаў Беларускага хрысціянскага акадэміцкага аб'яднання «Жыццё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага таварыства «Рунь».
У 1956 г. з жонкай выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцця. Уваходзіў у кіраўніцтва БАЗА і яго нью-ёрскага аддзела, быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус», ад 1982 г. старшынёй Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага, членам Рады БНР.
Памер 4 снежня 2005 г. у Мангэсэце на Лонг-Айлендзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай ў Іст-Брансуіку.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Арлоў Ул. Iмёны свабоды. (Бiблiятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) / пад рэд. К. Гарэлiк — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015 — 668 с.: iл.
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
- Кіпель В. Бартуль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Асобы
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
- Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
- Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
- Беларусы ў ЗША
- Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Нарадзіліся ў Латвіі