Прымацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыма́цтвашлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка. Пашыраная сацыяльна-эканамічная з’ява побыту беларускага сялянства да другой паловы XX стагоддзя. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала часткі зямельнага надзелу. Чалавек, які ішоў у прымы, звычайна зваўся «прыма́к» або «прыма́ка»[1]. Прававое становішча зяця-прымака цалкам залежала ад галавы сям’і. Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ўдава, у якой не было сына. У 1-й чвэрці XX стагоддзя эканамічна-прававая аснова прымацтва паступова знікае[2].

Ад з’явы прымацтва ўтвораны беларускія прозвішчы Прымак, Прымака, Прыма і да т. п[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. прымак · Slounik.org . slounik.org. Праверана 23 студзеня 2024.
  2. ЭГБ 1999, с. 583.
  3. Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія ў 3 ч. Ч. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1969. — С. 335. — 505 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]