Прынц Оскар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прынц Оскар
Prince Oscar, Duke of Skåne in 2018 (cropped).jpg
Coat of arms of Prince Oscar Duke of Skåne.svg
 
Нараджэнне: 2 сакавіка 2016(2016-03-02) (3 гады)
Дынастыя: дынастыя Бернадотаў
Бацька: Олаф Даніэль Вестлінг
Маці: Вікторыя

Оскар Карл Олаф, нар. 2 сакавіка 2016 у Сольне, — шведскі прынц, герцаг правінцыі Сконэ, сын кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніэля, малодшы брат прынцэсы Эстэль. Згодна правапераемнасці ён трэці пераемнік шведскага трону пасля сваёй маці і сястры і перад прынцам Карлам Філіпам.

Нараджэнне[правіць | правіць зыходнік]

4 верасня 2015 Каралеўская Адміністрацыя паведаміла, што кронпрынцэса чакае другое дзіця. 2 сакавіка 2016 а 20:28 у Каралінскім шпіталі ў Сольне нарадзіўся Оскар. Пры нараджэнні яго даўжыня складала 52 см, вага 3655 г. Лекар Ленарт Нордстром прымаў роды, як і чатыры гады раней, калі нарадзілася прынцэса Эстэль.

3 сакавіка 2016 на кансіліуме ў Стакгольмскім палацы кароль Карл XVI Густаў аб'явіў імя прынца — Оскар Карл Олаф, і што яму выдзелена герцагства ў правінцыі Сконэ. Гэта было адзначана ў той жа дзень святочнымі салютамі ў Стакгольме, Бодэне, Хэрнасандзе, Карлскроне і Гётэборгу, а таксама царкоўнай службай Te Deum у Палацавай царкве, дзе прысутнічалі каралеўская сям'я, прадстаўнікі парламента, афіцыйныя асобы і супрацоўнікі Каралеўскай Адміністрацыі.

У дынастыі Бернадотаў ужо было два герцагі Сконэ, такі тытул мелі да ўзыходжання на трон Карл XV і Густаў VI Адольф.

Зноскі