Маргарыта Конаўцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Маргарыта Конаўцкая
англ.: Princess Margaret Victoria Charlotte Augusta Norah of Connaught
Margaret of Connaught.png
Blason de la Princesse Margaret de Suède.svg
Нараджэнне 15 студзеня 1882(1882-01-15)[1][2][…]
Смерць 1 мая 1920(1920-05-01)[1][4][…] (38 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Saxe-Coburg and Gotha (United Kingdom)[d]
Бацька Артур[d][5]
Маці Луіза Маргарыта Пруская[d][5]
Муж Густаў VI Адольф[5][6]
Дзеці Густаў Адольф[d], Сігвард Бернадот[d], Інгрыд Шведская, Бертыль[d][7], Карл Юхан Бернадот[d][7][5] і unnamed daughter Bernadotte[d][7]
Веравызнанне Царква Англіі
Дзейнасць мастачка, bandy player, арыстакратка, філантроп, fundraiser
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера фатаграфія, жывапіс, cадаводства і малюнак
Узнагароды
Order of Saint John ордэн Палярнай зоркі ордэн Індыйскай кароны Royal Order of Victoria and Albert
Commons-logo.svg Маргарыта Конаўцкая на Вікісховішчы

Прынцэса Маргарыта Вікторыя Шарлота Аўгуста Нора Конаўцкая (англ.: Margaret Victoria Charlotte Augusta Norah; 15 студзеня 1882 — 1 мая 1920) — кронпрынцэса Швецыі, герцагіня Сконская, жонка герцага Сконскага Густава Адольфа. Прынцэса Вялікабрытаніі і Ірландыі, дзе яе называлі Дэйзі (Стакротка).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса Маргарыта ў 1886 годзе праца Карла Зона. Каралеўская калекцыя.

Маргарыта нарадзілася 15 студзеня 1882 года і была першым дзіцем і старэйшай дачкой у сям’і прынца Артура, герцага Конаўцкага, трэцяга сына каралевы Вікторыі, і яго жонкі Луізы Маргарыты Прускай. Была ахрышчаная 11 сакавіка ў капліцы Віндзорскага замка Арчыбальдам Кэмпбелам Тэйтам, арцыбіскупам Кентэрберыйскім. Хроснымі прынцэсы былі яе бабуля, каралева Вікторыя; праўнучаты дзядзька, германскі імператар Вільгельм I; дзядзька Эдуард, прынц Уэльскі; цётка Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая; дзядуля, прынц прускі Фрыдрых Карл і бабуля Марыя Ганна Ангальт-Дэсаўская.

Маргарыта прыходзілася сваячкай многім вядомым людзям свету. Яе стрыечнымі братамі і сёстрамі былі германскі імператар Вільгельм II, кароль Англіі Георг V, каралева-кансорт Нарвегіі Мод, расійская імператрыца Аляксандра Фёдараўна, каралева-кансорт Румыніі Марыя Эдынбургская і каралева-кансорт Іспаніі Вікторыя Яўгенія Батэнбергская.

Маргарыта і яе малодшая сястра Патрыцыя лічыліся аднымі з самых прыгожых прынцэс ў Еўропе. Іх дзядзька, кароль Брытаніі Эдуард VII хацеў зладзіць выгадныя шлюбы сваім пляменніцам, выдаць іх замуж за еўрапейскіх каралёў або наследных прынцаў. Таму ў студзені 1905 года Маргарыта і Патрыцыя адправіліся ў Партугалію, дзе некаторы час жылі пры двары караля Партугаліі Карлуша I і яго жонкі Амеліі Арлеанскай. Абмяркоўвалася перспектыва шлюбу сясцёр з сынамі кіруючай пары, меркавалася, што Маргарыта выйдзе замуж за старэйшага брата, інфанта Луіша Філіпэ, а Патрыцыя за малодшага Мануэла. Але перамовы скончыліся нічым, і прынцэсы адправіліся ў падарожжа па Егіпту і Судану. У Каіры Маргарыта пазнаёмілася са сваім чатырох’юрадным братам Густавам Адольфам, герцагам Сконскім, які знаходзіўся ў гэты час у вучэбнай паездцы. Ініцыятарам гэтай сустрэчы была бабуля Густава Адольфа па бацькавай лініі, каралева Швецыі і Нарвегіі Сафія Насаўская, якая хацела жаніць свайго ўнука на адной з унучак каралевы Вікторыі. Першапачаткова жонкай Густава Адольфа павінна была стаць Патрыцыя Конаўцкая, але герцаг спыніў свой выбар на яе старэйшай сястры Маргарыце.

Маладыя людзі палюбілі адзін аднаго з першага погляду, і нягледзячы на тое, што прынц быў блізарукі і амаль на дзесяць месяцаў маладзейшы за сваю нявесту, але затое ў яго быў талент да музыкі, танцаў і палявання, бацькі дзяўчыны далі згоду на шлюб. Вянчанне Густава Адольфа і Маргарыты адбылося 15 чэрвеня 1905 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. Мядовы месяц маладыя правялі ў Ірландыі. Іх шлюб, складзены па каханні, апынуўся шчаслівым, у ім нарадзілася чацвёра сыноў і адна дачка.

На вяселлі хедзіў Егіпта Абас II Хільмі падарыў нявесце вясельную тыяру, выкананую з алмазаў і плаціны ювелірнай фірмай «Cartier». Тыяру пасля апраналі на свае вяселлі дачка, унучкі і праўнучкі Маргарыты. Дзед жаніха, кароль Швецыі Оскар II у падарунак маладым паднёс палац Сафіеру, размешчаны за 5 км ад шведскага горада Хельсінбарг. Густаў і Маргарыта адрэстаўравалі палац, распланавалі тэрыторыю і ўладкавалі сад у англійскім стылі. Працуючы ў садзе прынцэса нават выпусціла кнігі «Наш сад у Сафіеру», «У квітнеючым садзе», якія праілюстравала ўласнымі малюнкамі і фотаздымкамі. Палац стаў неафіцыйнай рэзідэнцыяй пары.

У 1907 годзе памёр дзед Густава Оскар II і на пасад узышоў Густаў V. Густаў Адольф стаў спадчыннікам шведскага пасаду, а Маргарыта атрымала тытул кронпрынцэсы Швецыі.

Маргарыта Конаўцкая цалкам апраўдвала свой тытул. Яна выдатна размаўляла на шведскай мове, пасля двух гадоў яго вывучэння, ведала гісторыю і палітыку Швецыі. Пражыўшы амаль пятнаццаць гадоў у гэтай краіне, яна тым не менш не забывала і пра сваіх сваякоў, якім рэгулярна адпраўляла лісты. Падчас Першай сусветнай вайны Маргарыта стварыла швейнае таварыства ў Швецыі, каб падтрымаць Чырвоны Крыж. Калі пастаўкі парафіна для Узброеных Сіл Швецыі вычарпаліся, яна арганізавала збор свечак. Кронпрынцэса таксама выступала ў якасці пасярэдніка для сваякоў, разлучаных вайной, з яе дапамогай былі перададзеныя прыватныя лісты і запыты, якія дапамаглі знайсці зніклых без вестак падчас вайны мужчын.

У лістападзе 1919 года ў Маргарыты, якая ў гэты час была цяжарная ў шосты раз, выявілі сярэдні атыт, у выніку чаго ў снежні ёй была зробленая аперацыя. У сакавіку 1920 года кронпрынцэса захварэла злаякаснай ветранай воспай, якая прывяла да з’яўлення мастоідзіта. 1 мая, знаходзячыся на восьмым месяцы цяжарнасці Маргарыта памерла разам з дзіцем падчас аперацыі ў выніку заражэння крыві. Яе пахавалі ў царкве Святога Мікалая у Стакгольме, а ў 1922 годзе перапахавалі на Каралеўскіх могілках Хага, як завяшчала яна сама.

У 1923 годзе Густаў Адольф зноў ажаніўся, на стрыечнай пляменніцы Маргарыты Луізе Маўнтбетэн, а праз трыццаць гадоў пасля смерці першай жонкі ўступіў на Шведскі трон, як густаў VI Адольф.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Імя Нарадзіўся Памёр Заўвага
Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі 22 красавіка 1906 26 студзеня 1947 Бацька будучага караля Швецыі Карла XVI Густава.
Прынц Сігвард, Герцаг Апланда 7 чэрвеня 1907 4 лютага 2002 Граф Сігвард Бернадот і фон Вісборг. Быў тройчы жанаты марганатычным шлюбам.
Прынцэса Інгрыд 28 сакавіка 1910 7 лістапада 2000 Каралева Даніі; маці будучай каралевы Маргарэты II дацкай і экс-каралевы Грэцыі Ганны-Марыі.
Бертыль, герцаг Халандскі 28 лютага 1912 5 студзеня 1997 Быў жанаты на Ліліян Дэвіс, нашчадкаў не пакінуў.
Прынц Карл Юхан 31 кастрычніка 1916 5 мая 2012 Граф Карл Юхан, граф фон Вісборг.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Маргарыты, якая была вядомая як дасведчаны садоўнік і дэкаратар, у 1999 годзе быў названы сорт англійскай ружы пяшчотна-абрыкосавага колеру — «Кронпрынцэса Маргарыта».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Margareta — 1917.
  2. Margareta // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Margareta // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0007/F I/5 (1895-1938), bildid: 00033282_00090 — С. 86.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. 7,0 7,1 7,2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]