Старшыня Рады БНР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэзідэнт БНР)

Старшыня Рады БНР, пазнейшае Прэзідэнт Рады БНР — кіраўнік парламента Беларускай Народнай Рэспублікі (Рады) і адна з найвышэйшых дзяржаўных асоб БНР. Пасада створана ў сакавіку 1918 году адначасова з утварэннем Рады.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Паўнамоцтвы спікера Рады былі фактычна абмежаваны кіраваннем Радай. Ніякіх іншых функцый ён не выконваў. Куды большае месца ў грамадска-палітычным жыцці займалі прэм'еры БНР.

Старшыні Рады БНР[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ян Серада (1918)
  2. Язэп Лёсік (1918—1919)
  3. Пётр Крачэўскі (1919—1928)
  4. Васіль Захарка (1928—1943)
  5. Мікола Абрамчык (1947—1970)
  6. Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1982)
  7. Язэп Сажыч (1982—1997)
  8. Івонка Сурвіла (з 1997)