Васіль Іванавіч Захарка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Іванавіч Захарка
Zacharka.jpg
сцяг
Прэзідэнт БНР
1928 — 6 сакавіка 1943
Папярэднік: Пётр Крачэўскі
Пераемнік: Мікола Абрамчык
сцяг
Міністр фінансаў БНР
верасень 1918 — снежань 1919
Папярэднік: Тодар Вернікоўскі
Пераемнік: Яфім Яфімавіч Бялевіч
 
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 1 красавіка 1877(1877-04-01)
в. Дабрасельцы, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня (цяпер Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць)
Смерць: 14 сакавіка 1943(1943-03-14) (65 гадоў)
Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі, Трэці Рэйх
Пахаванне: Ольшанскія могілкі[d]

Васіль Іванавіч Захарка (1 красавіка 1877, в. Дабрасельцы, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня (цяпер Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — 14 сакавіка 1943, Прага), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. Скончыў Лыскаўскую настаўніцкую семінарыю. З 1895 г. настаўнік царкоўнапрыходскай школы. Вытрымаў экзамен па праграме юнкерскага вучылішча і расійскай гімназіі. У 18981902 гг., 19041917 гг. на ваеннай службе. Член БСГ, адзін з арганізатараў з'езду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту (22 кастрычніка 1917 г.), сакратар Цэнтральнай беларускай ваеннай рады, член Вялікай беларускай рады. На 1-м Усебеларускім з'ездзе (1917) абраны членам Рады з'езду. Арыштаваны бальшавікамі ў студзені 1918 г.

З 21 лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята (урада) БНР. З 21 лютага 1918 г. скарбнік у складзе Народнага сакратарыяту БНР. 23 сакавіка 1918 г. быў упаўнаважаны Народным сакратарыятам атрымаць грошы, асыгнаваныя Мінскай гарадской думай. Вёў перамовы з нямецкімі ваеннымі ўладамі па справе грошаў, канфіскаваных 25 лютага 1918 г. 1 мая 1918 г. абраны сябрам фінансавай камісіі Рады БНР. Член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Пасля займаў розныя міністэрскія пасады. З мая 1918 г. кіраўнік друкарні Народнага сакратарыяту БНР. У красавіку 1918 г. разам з М.Касцевічам быў абраны Мінскай думай сябрам міравога суддзі. Член камісіі па пераходу Беларускага тэатру пад загад Народнага сакратарыяту БНР і Надзвычайнай бежанскай калегіі. 23 ліпеня 1918 г. ўвайшоў у склад кабінету Я. Серады, заняўшы пасаду народнага сакратара фінансаў. 28 жніўня 1918 года быў дэлегаваны ў Кіеў атрымаць рэшту грошай з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. Міністр фінансаў ва ўрадзе А. І. Луцкевіча. У снежні 1918 г. — у Вільні.

Прыехаў у Гродна ў сярэдзіне снежня 1918 г. 15-16 снежня 1918 г. ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на Гродзенскім беларускім сялянскім з'ездзе. Выконваў абавязкі кіраўніка канцылярыі міністэрства беларускіх спраў Літвы. Сябра Гродзенскага БНК і клубу «Беларуская хатка». У снежні 1918 г. ўдзельнічаў у перамовах БНК з Гродзенскай управай. 30 снежня 1918 года разам з П. А. Крэчэўскім сустракаўся з камандаваннем нямецкай 10 арміі па пытанню аб перадачы зброі беларускай міліцыі. Будучы ў Гродне падаў разам з А. І. Луцкевічам некалькі нотаў пратэсту ад імя ўраду БНР супраць захопу беларускіх зямель Польшчай.

З другой палове лютага 1919 года — ва Украіне, куды паехаў да А. Смоліча ў справе ўкраінскай пазыкі. У маі 1919 года — у Берліне. 22 мая 1919 года звярнуўся да ўраду БНР з просьбай «звольніць яго ад абавязкаў кіравання грашовымі справамі з прычыны нездароўя». У чэрвені 1919 года — у Коўне ў якасці часовага намесніка старшыні ўраду БНР. З канца таго ж месяца быў зноў у Берліне, дзе фактычна выконваў абавязкі кіраўніка беларускага ўраду.

Пасля расколу Рады БНР 13 снежня 1919 г. В.Захарка быў абраны намеснікам старшыні Прэзідыўма Народнай Рады БНР. На паседжанні ўраду А. І. Луцкевіча 15 лістапада 1919 г. быў адхілены ад пасады міністра. А. А. Смолічу было даручана распачаць супраць яго судовы працэс (магчыма, у справе грошаў ураду БНР, якія В.Захарка адмовіўся перадаць А.Луцкевічу). Зноў прыехаў у Гродна 17 сакавіка 1919 г. з Берліна[Удакладніць!] разам з Ю.Камарынцам. У гэты ж дзень удзельнічаў у святочнай вячэры ў беларускім клубе. Прысутнічаў на паседжаннях ураду БНР у Гродне 18 і 21 сакавіка. Выступіў 25 сакавіка 1919 г. на развітальнай вячэры, прысвечанай ад'езду Я.Варонка з Гродна. Як прадстаўнік ураду БНР удзельнічаў у адкрыцці І-га беларускага настаўніцкага з'езду Гродзеншчыны 26 сакавіка. 5 красавіка В.Захарка ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву К. М. Цвіркі-Гадыцкага аб далучэнні Беларусі да Польшчы. 7 красавіка В.Захарка звярнуўся да нямецкага крэйзгаўптмана Гродна з заявай лічыць справу арыштаванага напярэдадні ў горадзе К. М. Цвіркі-Гадыцкага беларускай «унутранай дзяржаўнай справай». Выехаў з Гродна ў Берлін[Удакладніць!] у пачатку красавіка 1919 г.

Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках у Празе

У канцы 1919 г. ў Мінску хаваўся ад арышту польскімі ўладамі. На пачатак 1920 г. — зноў у Берліне, у лютым 1920 г. — у Празе. Член аргбюро па скліканню дзяржаўнай канферэнцыі ў Рызе вясной 1920 г. Удзельнічаў у нарадзе прэзідыўма Рады БНР і ўрада В. Ю. Ластоўскага ў Рызе 30-31 мая 1920 г. З 24 чэрвеня па 12 верасня 1920 г. быў у Маскве ў якасці старшыні Надзвычайнай дыпламатычнай місіі БНР. У канцы 1920 — пачатку 1921 гг. — у Рызе, з 1921 г. — у Коўне. Намеснік старшыні 1-ай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 г. З 23 жніўня 1923 г. — міністр фінансаў ва ўрадзе А.Цвікевіча. 1 лістапада 1923 г. выехаў у Прагу. Пасля 2-ой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне (10 кастрычніка 1925 г.) не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адражэння Беларусі. Застаўся ў эміграцыі ў Празе, захаваўшы непарыўнасць традыцыі БНР. 12 снежня 1925 г. года абраны старшынём таварыства «Беларуская рада» ў Празе. Намеснік старшыні Рады БНР, з 8 сакавіка 1928 — 6 сакавіка 1943 г. Прэзідэнт Рады БНР.

Па некаторых звестках, збіраў архіў БНР, далучыў да гэтай справы Л. Геніюш. Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і петыцыяў у Лігу Нацый і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР. Аўтар прац «Галоўныя моманты беларускага руху» (1926)[1], «Беларусь — роль і значэнне на ўсходзе Еўропы» (не апублікавана)[Крыніца?]. Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Галоўныя мамэнты Беларускага Руху. — [Прага, 1926]. — 91 с.[2]
  • Дзве культуры і дзве экспансіі // Іскры Скарыны. — 1934. — № 4. — С.
  • Памяти П. Е. Кречевского // Белорусская трибуна [Чикаго]. — 1928. — № 2. — 20 октября. — С.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геніюш, Л. Споведзь. — Мн., 1993.
  • Глагоўская, Г. Васіль Захарка — другі Прэзідэнт БНР // Спадчына. — 1994. — № 1. — С.
  • Езавітаў, К. Васіль Захарка — змагар за беларускую дзяржаўнасьць.. Успаміны // Раніца. — 1943. — № 38 (150). — С.
  • Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік: У 10 т. Т. 1. — Мн., 2003. — ISBN 985-6374-04-9

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Часткова апублікавана ў кнізе: Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York, 1988.
  2. Манускрыпт. Захоўваецца ў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]