Пётр Антонавіч Крачэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Антонавіч Крачэўскі
Пятро Крэчэўскі або Крачэўскі
Пётр Антонавіч Крачэўскі
сцяг
3-і Старшыня Рады БНР
(у эміграцыі)
сцяг
снежань 1919 — 8 сакавіка 1928
Папярэднік: Язэп Лёсік
Пераемнік: Васіль Захарка
 
Дзейнасць: грамадскі і палітычны дзеяч
Нараджэнне: 7 жніўня 1879(1879-08-07)
Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Літоўскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя
Смерць: 8 сакавіка 1928(1928-03-08) (48 гадоў)
Прага, Чэхаславакія
Пахаванне: Ольшанскія могілкі[d]

Пётр (Пятро) Антонавіч Крачэўскі (7 жніўня 1879, в. Дубна[Крыніца?][1] Горадзенскага павета, цяпер у Мастоўскім раёне Горадзенскай вобласці — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч.

Перад 1-ай сусветнай вайной працаваў настаўнікам на Беласточчыне, у Ялоўцы. Дэлегат Першага Усебеларускага з'езда, член Рады БНР. У снежні 1919 г. быў абраны Прэзідэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцця.

На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. З 26 верасня па 30 верасня 1921 склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацый з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла польска-бальшавіцкую змову ў Рызе і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславакіі стыпэндый для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Урада БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасці БССР[Крыніца?].

Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у мінулам і сучаснам (нарыс географічнага, гістарычнага і эканамічнага доследу) // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі / Пад рэд. П. А. Крэчэўскага. Кн. 1. Прага: Выд-ва імяні Ф. Скарыны, 1926. C. 31-77.
  • Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 99-116.
  • Мандаты Б. Н. Р. // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 121—139.
  • Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 7-16.
  • Рагнеда: Гіст. драма Х ст. у 4 актах з пралогам // Спадчына. 1993. № 3. С.16-30

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]