Івонка Сурвіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР у выгнанні
з 1997 — па цяп. час
Папярэднік: Язэп Сажыч
 
Адукацыя: Парыжскі ўніверсітэт
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 11 красавіка 1936
Сцяг Польшчы Стоўбцы, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Бацька: Уладзімір Шыманец
Маці: Эвеліна Шыманец
Муж: Янка Сурвіла
Дзеці: Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла
 
Сайт: radabnr.org/en/index.html?starszyniah.html?survillasphoto.html?survilla.htm
 
Узнагароды:

Медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Елізаветы II

Івонка Сурвіла, у дзявоцтве Шыманец (нар. 11 красавіка 1936, Стоўбцы) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі, мовазнавец, мастак, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1944 года разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 — ва Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філалагічны факультэт Сарбоны (1959)

Разам з мужам Я. Сурвілам пераехала ў Мадрыд, дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову.

У 1969 годзе з сям'ёй пераехала ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.

Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была членам управы канадскай Рады па пытаннях шматкультуралізму, старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. Старшыня Канадскага фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю.

З 1997 года старшыня Рады БНР.

Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]