Старшыня Рады БНР
Выгляд
Старшыня Рады БНР, пазнейшае Прэзідэнт Рады БНР — кіраўнік парламента Беларускай Народнай Рэспублікі (Рады) і адна з найвышэйшых дзяржаўных асоб БНР. Пасада створана ў сакавіку 1918 году адначасова з утварэннем Рады.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Паўнамоцтвы спікера Рады былі фактычна абмежаваны кіраваннем Радай. Ніякіх іншых функцый ён не выконваў. Куды большае месца ў грамадска-палітычным жыцці займалі прэм'еры БНР.
Старшыні Рады БНР
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Серада (1918)
- Язэп Лёсік (1918—1919)
- Пётр Крачэўскі (1919—1928)
- Васіль Захарка (1928—1943)
- Мікола Абрамчык (1947—1970)
- Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1982)
- Язэп Сажыч (1982—1997)
- Івонка Сурвіла (з 1997)