Язэп Сажыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Сымонавіч Сажыч
Язэп Сымонавіч Сажыч
сцяг
7-ы Старшыня Рады БНР
(у эміграцыі)
сцяг
27 лістапада 1982 — 31 жніўня 1997
Папярэднік: Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Пераемнік: Івонка Сурвіла
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: урач, палітык, ваенны
Нараджэнне: 5 верасня 1917(1917-09-05)
Смерць: 19 лістапада 2007(2007-11-19) (90 гадоў)
Пахаванне:

Язэп Сажыч (5 верасня 1917, в. Гарадзечна, цяпер Навагрудскі раён — 19 лістапада 2007, Сэнт-Клэр-Шорз, Мічыган, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырас у сялянскай сям’і. Скончыў польску гімназію імя Адама Міцкевіча і афіцэрскія школы[1]. У час польскай абарончай вайны ў 1939 годзе трапіў у нямецкі палон. Пазней вярнуўся ў Беларусь, браў удзел у арганізацыі беларускіх вайсковых фарміраванняў. З 1944 года ў Германіі. Скончыў Марбургскі ўніверсітэт (1950) з дыпломам лекара і выехаў у ЗША. Стаў адным з заснавальнікаў аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання ў штаце Мічыган. З 1953 года сябра Рады БНР. Заснаваў аддзел Згуртавання беларускіх ветэранаў у Дэтройце, выконваў абавязкі сакратара ў справах ветэранаў пры Радзе БНР. У 1982—1997 гадах — старшыня Рады БНР. У сакавіку 1993 года браў удзел у святкаванні 75-й гадавіны незалежнасці Беларусі ў Мінску.

Памёр 19 лістапада 2007 года ў Сэнт-Клэр-Шорз, Мічыган[1]. Пахаваны на беларускіх могілках ў Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі, ЗША).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]