Марын Ле Пен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марын Ле Пен
фр.: Marine Le Pen
Marine Le Pen (2017-03-24) 01 cropped.jpg
Імя пры нараджэнні: Марыён Ан Перын Ле Пен
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 5 жніўня 1968(1968-08-05) (50 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Францыя
Бацька: Жан-Мары Ле Пен
Маці: Pierrette Lalanne[d]
Муж: Louis Aliot[d] і Éric Iorio[d]
Альма-матар:
Партыя: National Rally[d] і Rassemblement Bleu Marine[d]
Аўтограф: Marine Le Pen Signature.svg
Сайт: marine2017.fr
Марын Ле Пен на Вікісховішчы

Марын Ле Пен (фр.: Marine Le Pen; імя пры нараджэнні: Марыён Ан Перын Ле Пен (фр.: Marion Anne Perrine Le Pen); 5 жніўня 1968, Нёі-сюр-Сен (О-дэ-Сен)) — французскі палітык.[1] Дачка вядомага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Ле Пена.

Скончыла Універсітэт Парыж II Пантэон-Асас са ступенню магістра права; працавала адвакатам. У 1986 годзе ўступіла ў Нацыянальны фронт.

З 2003 года займала пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага фронту, дэпутат Еўрапарламента з 2004 года (у 2009 годзе пераабраная). Яна таксама з'яўляецца членам рэгіянальнага савета Нор-Па-дэ-Кале з сакавіка 2010 і членам муніцыпальнага савета Хенін-Бамонс (Па-дэ-Кале) з сакавіка 2008. У студзені 2011 Марын была абрана на пасаду кіраўніка Нацыянальнага фронту, які на працягу 38 гадоў займаў яе бацька.[2][3]

Кандыдат на французскіх прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. Як паказалі сацыялагічныя апытанні, праведзеныя агенцтвам Ifop па замове газеты France Soir і Інстытутам Харыса па замове газеты "Le Parisien", на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў першым туры за яе былі гатовыя прагаласаваць ад 20 да 23% французаў, што выводзіла яе ў тройку самых папулярных палітыкаў Францыі.[4]

Зноскі

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтабіяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]