Псалмяры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Псалмяры
Жанр Праслаўленне
Гады 1998-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень руская, беларуская, англійская
Лэйбл ONYXrecords
Склад Зміцер Пятроўскі — лідар-вакал, клавішныя
Кацярына Пятроўская — скрыпка
Зміцер Варэнік — гітара
Анатоль Каляда — ударныя
Ілля Іваноў — бас
Уладзімір Рачкевіч — гукарэжысёр
Афіцыйная старонка

«Псалмяры», «Псальмяры» — хрысціянскі музычны гурт з Мінска.

Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе частка музыкаў, якія складалі групу праслаўлення мінскай царквы «Ісуса Хрыста» (да гэтай жа царквы належыць гурт Новы Іерусалім), прынялі запрашэнне пастара Веніяміна Бруха і цалкам прысвяцілі сябе музычнай дзейнасці. Напачатку гурт склалі лідар музычнага служэння царквы Зміцер Пятроўскі, гітарыст Зміцер Варэнік і басыст Ілля Іваноў, астатнія дадаліся пазней.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе атрымалі гран-пры конкурсу вакальна-інструментальных ансамбляў, прысвечанага памяці Уладзіміра Мулявіна, які праходзіў у межах міжнароднага фэсту «Залаты шлягер-2005»[1].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Двигайся, Господь!» (2001)
  • «Любимые песни поклонения-1» (2002)
  • «Покажи мне небеса» (2003)
  • «Brighter then sunshine» (2003)
  • «Любимые песни поклонения-2» (2004)
  • «Лицом к лицу» (2005)
  • «На Беларусі Бог жыве» (запіс канцэрта, прысвечанага дню Рэфармацыі, 2005)
  • «Оглянись вокруг» (2006)[2]
  • «13 желаний» (2008)[3]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Зміцер Пятроўскі — лідар-вакал, клавішныя
  • Кацярына Пятроўская — скрыпка
  • Зміцер Варэнік — гітара
  • Анатоль Каляда — ударныя
  • Ілля Іваноў — бас
  • Уладзімір Рачкевіч — гукарэжысёр

Зноскі

  1. Конкурс имени Владимира Мулявина (руск.)(недаступная спасылка). «Псалмяры». Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2017.
  2. Альбомы (руск.). «Псалмяры». Праверана 23 красавіка 2017.
  3. Христианская группа «Псалмяры» выпустила новый альбом (руск.)(недаступная спасылка). Мегапортал христианских ресурсов «Invictory» (8 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2017. Праверана 23 красавіка 2017.
  4. Беларускі Хрысьціянскі Хіт(недаступная спасылка). «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 23 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]