Уладзімір Георгіевіч Мулявін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Мулявін)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Георгіевіч Мулявін
Vladimir Muliavin 2009 Belarusian stamp.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 студзеня 1941(1941-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 2003(2003-01-26) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка: Святлана Аляксандраўна Пенкіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, гітарыст, кампазітар, акцёр
Пеўчы голас тэнар
Інструменты гітара і голас[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Гео́ргіевіч Муля́він (12 студзеня 1941, Свярдлоўск — 26 студзеня 2003, Масква; пахаваны на Усходніх могілках, Мінск) — беларускі артыст, спявак, кампазітар, народны артыст Беларусі (1979), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980), народны артыст СССР (1990), заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 студзеня 1941 года ў Свярдлоўску. Маці — Акуліна Сяргееўна Палычава, бацька — Георгій Арсенцьевіч Мулявін, абодва працавалі на заводзе «Уралмаш». Бацька пакінуў сям’ю, калі Уладзіміру было 3 гады. У дзіцячым узросце пачаў захапляцца музыкай і 12-гадовым пачаў граць на гітары.

У 1956 годзе — пасля школы паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча, на аддзяленне струнных народных інструментаў. Быў выключаны з вучылішча за захапленне джазам, неўзабаве прыняты назад, але кінуў па ўласным жаданні. У 1959 годзе пазнаёміўся і ў 1960 годзе ажаніўся з Л. Крамальскай. У 1957—1963 гадах працаваў музыкантам у розных абласных філармоніях Урала і Сібіры.

У 1963 годзе прыехаў на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію разам з Л. Крамальскай. У 1964—1967 гадах служыў у музычнай роце паблізу Мінска, потым — у Ансамблі БВА. У музычнай роце ў складзе інструментальнага ансамбля акампаніраваў вакальнаму квартэту, створанаму у вайсковай часці Валерыем Яшкіным, і ўпершыню заспяваў у ім.

Пасля сканчэння службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філармонію, пры якой у 1968 годзе стварыў вакальна-інструментальны ансамбль «Лявоны». У 1970 годзе ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна змяніў назву на «Песняры» і пад ёю перамог на IV Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ў Маскве.

У 1976 ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна гастраляваў у ЗША разам з амерыканскай кантры-групай «Нью Крысці Мінстрэлс».

За значны ўнёсак у развіццё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

14 мая 2002 года Уладзімір Мулявін трапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі.

Магіла Уладзіміра Мулявіна

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

У гонар Уладзіміра Мулявіна ў Мінску названы бульвар, там сама ўсталяваны яму помнік (скульптар — А. Каструкоў).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе ажаніўся з Лідзіяй Кармальскай (працавала на сцэне ў жанры мастацкага свісту). У 1961 годзе ў іх нарадзілася дачка Марына, а ў 1975 годзе — сын Уладзімір (памёр у 2006 годзе), у 1975 годзе шлюб з Л. Кармальскай быў скасаваны.

Другі раз ажаніўся на Святлане Канстанцінаўне Слізскай. У 1976 годзе ў іх нарадзілася дачка Вольга.

У 1981 годзе развёўся са С. Слізскай і ажаніўся на актрысе Святлане Пенкінай. У 1982 годзе ў іх нарадзіўся сын Валерый.

Старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна — Валерый — загінуў на гастролях у Ялце ў 1973 годзе, малодшая сястра Наталля памерла ў Мінску ў 1998 годзе.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1970)
  • Лаўрэат фестывалю песні «Залаты леў» (Лейпцыг, 1973)
  • Лаўрэат 2-га фестывалю палітычнай песні (Хельсінкі, 1978)
  • Галоўны прыз фірмы «Мелодыя» «Залаты дыск» (1982)
  • Медаль Францыска Скарыны (1994).
  • Ордэн Францыска Скарыны (2001).
  • 21 студзеня 2001 года ў Маскве на Алеі зорак закладзеная зорка ў гонар Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Галоўка С. Спрадвечны напеў Песняра // Беларуская думка. № 1. 2016.
  • Мулявина М., Брилон О. Владимир Мулявин и Лидия Кармальская. Недосказанное… — Мн.: Альтиора-Форте, 2016. — 456 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]