Вязавік
Вязавік | |||||||||||||||||
Вязавік трохлісты (Ptelea trifoliata) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ptelea L., 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Вязавік, птэле́я[3][4], вязовік[3], скуранка[3] (Ptelea) — род кветкавых раслін у складзе сямейства Рутавыя (Rutaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая назва Ptelea была ўпершыню ўжыта ў дачыненні да гэтай расліны Карлам Лінеем у 1735 годзе ў кнізе Systema naturae. Яна ўтворана ад стар.-грэч.: πτελέα — назвы вяза, які гэта расліна нагадвае крылатымі пладамі.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Птэлеі — негалінаваныя лістападныя кусты або невялікія дрэвы. Лісце з моцным пахам, залозістае, чарговае, на хвосціках, падзеленае на 3-5 амаль сядзячых лісточкаў.
Суквецці мяцёлкавыя, размяшчаюцца на канцах галінак і ў пазухах верхняга лісця. Кветкі зелянява-белыя, звычайна аднаполыя, распускаюцца адначасова са з’яўленнем лісця. Чашачка складаецца з 4—6 чашалісцікаў, неўзабаве ападае. Вяночак з 4—6 пялёсткаў, кожны з якіх эліптычнай або яйкападобнай формы, па краі апушаны з вонкавага боку. Тычынкі супраціўныя па адносінах да пялёсткаў, бялёсыя, з эліптычнымі або даўгавата-зваротнаяйкападобнымі пылавікамі, у жаночых кветках недаразвітыя. Песцікі з 2—3-лопасцевым лычыкам, у мужчынскіх кветках звычайна без лычыка. Завязь 2-3-гнёздавая, з 2 семязачаткамі ў кожным гняздзе.
Плод — крылатка, тры насеніны акружаны з усіх бакоў сеткаватым крылом, даўгаватыя.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Птэлеі распаўсюджаныя ў Паўночнай Амерыцы. Ptelea crenulata вядомая толькі з Каліфорніі, Ptelea aptera — з Ніжняй Каліфорніі.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]{{Табліца122221
яшчэ 8 сямействаў (APG III) | яшчэ больш 100 родаў | ||||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | падсямейства Toddalioideae | ||||||||||||||
ад 3 відаў | |||||||||||||||
аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Рутавыя | род Птэлея |
|||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (APG III, 2009) | яшчэ 4 падсямействы | ||||||||||||||
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Belluccia Adans., 1763, nom. rej.
- Dodonaea Boehm., 1760, nom. illeg.
- Taravalia Greene, 1906
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Ptelea aptera Parry, 1884
- Taravalia aptera (Parry) Greene, 1906
- Ptelea crenulata Greene, 1888
- Ptelea trifoliata L., 1753 — Вязавік трохлісты
- Ptelea baldwinii Torr. & A.Gray, 1838
- Ptelea serrata Small, 1901
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Птэлея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 112-113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарановіч І. М. Птэлея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Птелея: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1958. — Т. IV. Покрытосеменные. Семейства Бобовые — Гранатовые. — 976 с. — 2 500 экз.
- Птелея // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ptelea // ИАС «ООПТ России» (руск.)