Пэктусан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пэктусан

Пэктусан або Байтаўшань — патэнцыйна актыўны вулкан на мяжы КНДР (правінцыя Янгандо) і Кітая (правінцыя Цзілінь). Гара мае вышыню 2744 м і з'яўляецца вышэйшай кропкай Маньчжура-Карэйскіх гор, таксама ўсёй Маньчжурыі і Карэйскага паўвострава.

Карэйская назва Пэктусан азначае «белагаловая гара». Кітайская назва Чанбайшань і маньчжурская Голмін Шанг'ян Алінь азначаюць «вечна белая гара».

У 1959 годзе на карэйскай частцы вулкана быў створаны самы вялікі запаведнік Карэі, а на год пазней з кітайскага боку быў заснаваны прыродны рэзерват. У 1979 годзе яны былі аб'яднаны ў міжнародны біясферны запаведнік.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На вяршыні гары ў кратары вулкана размяшчаецца Нябеснае возера, з якога бярэ свой пачатак рака Сунгары. На схілах вулкана таксама знаходзяцца вытокі рэк Тумыньцзян і Ялуцзян.

Гара расце прыкладна на 3 мм у год з-за ўздыму магмы пад яе цэнтральнай часткай. Самая высокая частка пакрыта снегам каля 8 месяцаў у годзе. Да 1800 м схіл спадзісты. З пікаў, што навакол кальдэры, 16 паднімаюцца вышэй 2500 м. Мяркуюць, што кратар паўстаў у выніку моцнага вывяржэння у 7 балаў у 969 годзе (± 20 гадоў). Выкінуў 96 км ³ пароды.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднегадавая тэмпература на вяршыні складае каля -8,3 ° C. Улетку тэмпература можа падымацца да 18 ° C, а ўзімку - апускацца да -48 ° C. Сярэдняя хуткасць ветру 11,7 м/с, сярэдняя вільготнасць - 74%. За апошнія дзесяцігоддзі добра прыкметныя эфекты пацяплення клімату ў выглядзе моцнага памяншэння снежнай шапкі ў летні час.