Пякотка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пякотка
МКХ-10 R12.12.
МКХ-9 787.1787.1

Пяко́тка — адчуванне пякучага болю ў страваводзе. Звязаны з закідваннем кіслага змесціва страўніка ў стрававод, таксама з парушэннем маторыкі стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Бывае пры гастрыце, халецыстыце, язвавай і жоўцекамянёвай хваробах, пасля аперацый на страўніку, пры цяжарнасці, таксама ўзнікае пры непераноснасці некаторых харчовых прадуктаў. Лячэнне накіравана на асноўнае захворванне[1].

Зноскі

  1. Пякотка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. С. 156