Жоўцекамянёвая хвароба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жоўцекамянёвая хвароба
Gallstones.jpg
Жоўцевы пузыр з камянямі
МКХ-10 K80.80.
DiseasesDB 2533 2533
MeSH D002769 D002769
Жоўцевыя камяні з халестэрыну

Жоўцекамянёвая хвароба (ЖКХ) — утварэнне камянёў у жоўцевым пузыры праз парушэнне халестэрынавага абмену, складу жоўці і дзейнасці жоўцевага пузыра, інфекцыю. Ускладненнем хваробы выклікаецца жоўцевая (пячоначная) коліка, жаўтуха, гнойны халецыстыт, запаленне сценкі і парушэнне цэласнасці жоўцевага пузыра, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе прынамсі 10% насельніцтва свету.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё немачы папярэджвае прыём ежы кожныя 3 гадзіны, пазбяганне галадання, піццё 1,5 літра вады на дзень, штодзённае размінанне, выключэнне ўжыцця смажанай і тлустай ежы, вяндліны, слодычаў, бабовых (гарох, сачавіца і фасоля), багатых на эфірныя алеі гародніны і зяленіва (часнок, радыска, рэдзька і цыбуля), спірту. Таксама варта штодня ўжываць раслінныя бялкі (аўсяныя і грэчаскія крупы, марскія водарасці) і цяжкарстваральныя раслінныя валокны (баклажаны, буракі, пшанічнае вотруб'е, гарбузы, морква, квяцістая капуста, сухафрукты і яблыкі), замяніць малочны бялок на сою і есці стравы ў цёплым выглядзе.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненню хваробы спрыяе адсутнасць сняданка і прыём вострай, смажанай і тлустай ежы.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз горыч у роце, млоснасць і боль у правым падрабрынні[1].

Зноскі

  1. Вольга Цыбульская. Не чакайце, калі заварушацца камяні // Краіна здароўя. — 22 кастрычніка 2009. — № 43 (157). — С. 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]