Пячатка Ефрасінні Полацкай з Полацка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява Ісуса Хрыста на пячаці
Надпіс на другім баку пячаці

Пячатка Ефрасінні Полацкай — віслая актавая пячатка XII ст. з выявай Хрыста, выяўленая ў 2015 годзе падчас раскопак каля сцен Спаскай царквы ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

Раскопкі праводзіла спецыяльная экспедыцыя ПДУ з удзелам расійскіх навукоўцаў. Мэтай раскопак было вывучэнне стану падмурка помніка архітэктуры XII ст. і разгадка першапачатковай задумы дойліда Іаана, які ўзвёў Спаса-Праабражэнскую царкву[1].

Пасля выяўлення гэтай знаходкі прыналежнасць пячаткі Ефрасінні Полацкай з Ноўгарада была пастаўлена пад сумненне.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванне знаходкі і атрыбуцыя яе Ефрасінні Полацкай зроблена ў Мінску эпіграфістам, кандыдатам гістарычных навук І. Л. Калечыц.[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Меркавана, артэфакт зроблены са свінцу. На адным баку пячаткі намаляваны Ісус Хрыстос, а на іншым — надпіс «Господи, помози рабе своей Офросинии»[3], які, на думку І. Калечыц, сведчыць пра прыналежнасць яна Ефрасінні Полацкай[1]. Падобнае напісанне імя Ефрасінні выкарыстана ў надпісах на бакавых тарцах Крыжа Ефрасінні Полацкай[3].

Пячатка 1998 года[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе на тэрыторыі манастыра была знойдзена пячатка, на якой захавалася толькі частка надпісу «Господи, помози рабе своей», з-за чаго немагчыма было высветліць, каму яна належала. Вядома было, што пячатка належала жанчыне, меркавалася, што сястры Ефрасінні Полацкай Еўдакіі, ігуменні Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Знаходка 2015 года дала магчымасць параўнаць абедзве пячаткі і зрабіць выснову, што пячатка 1998 года, верагодна, таксама належала Ефрасінні.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі