Іаан (дойлід)
Іаан | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктар |
Грамадзянства |
Іаан — дойлід, які працаваў у Полацкім княстве. Магчыма, быў манахам аднаго з тагачасных полацкіх манастыроў, кіраўніком будаўнічых арцеляў, што маглі выконваць значныя работы як у самім Полацку, так і ў сумежных да яго землях, што ўваходзілі ў склад Полацкай епархіі[1].
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/%D0%A1%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D1%80_%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BE-%D0%95%D0%B2%D1%84%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%B8%D0%BD%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%80%D1%8F.jpg/300px-%D0%A1%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D1%80_%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BE-%D0%95%D0%B2%D1%84%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%B8%D0%BD%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%80%D1%8F.jpg)
Узвёў у XII ст. Спаса-Праабражэнскую царкву Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра[2]. Лічыцца таксама аўтарам Барысаглебскай і Пятніцкай царквы Бельчыцкага манастыра. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў[3].
У пачатку XIII ст. многія старажытнарускія землі прымаюць тую новую схему крыжова-купальнага храма, якая ўпершыню была распрацаваная полацкім дойлідам Іаанам[4].
Зноскі
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.