Пячоначныя імхі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пячоначнікі)
Перайсці да: рух, знайсці
Пячоначныя імхі
Haeckel Hepaticae.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marchantiophyta Stotler et Stotl.-Crand. (1977), emend. 2003

Сінонімы
Hepaticophyta
Наменклатурны тып
Marchantia L. (1753)
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   14197
NCBI   3195
EOL   6864901

Пячоначныя імхі, пячоначнікі (Marchantiophyta) — аддзел мохападобных раслін.

Падзяляецца на 2 класы: маршанцыевыя імхі і юнгерманіевыя імхі. Каля 60 сямействаў, каля 300 родаў, больш за 6 тыс. відаў.

Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках.

Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найбольш вядомыя маршанцыя, рычыя, блазія, пелія, прэйсія, рыкардыя, рычыякарпус, юнгерманія. Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.

Пячоначныя імхі — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 178. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).