Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч
Дата нараджэння 27 студзеня 1907(1907-01-27)
Дата смерці 28 мая 1992(1992-05-28) (85 гадоў)
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія торфу
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ, прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч (27 студзеня 1907, г. Мінск — 28 мая 1992) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хіміі торфу. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), доктар хімічных навук, прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. У 1945—1952 гг. працаваў у Інстытуце хіміі АН БССР. У 1952—1960 гг. дырэктар Інстытута торфу АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі фізікахіміі торфу гэтага інстытута. Адначасова выкладаў у БДУ (1947—1960) і Беларускім тэхналагічным інстытуце (1965—1967)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні па кінэтыцы тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў і хімічнай перапрацоўцы торфу[1]. Распрацаваў новыя шляхі выкарыстання торфу ў народнай гаспадарцы краіны: вытворчасць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, торфашчалачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў. Прапанаваў тэхналогію вылучэнні з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў(руск.) бел.[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, больш за 70 вынаходстваў[2].

  • Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн.: Наука и техника, 1977 (совм. с Гайдук К. А.)
  • Воск и его технические аналоги. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с Головановым Н. Г.).
  • Химия экстракционных смол торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1985 (в соавт.).
  • Битумы торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1989 (в соавт.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), «За заслугі» ПНР (1945), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Белькевич Пётр Илларионович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Член-карэспандэнт БЯЛЬКЕВІЧ Пётр Іларыёнавіч (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 140. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Весцi АН БССР. Сер. хiм. навук. 1977. № 1.
  • Торфяная промышленность. 1982. № 2.
  • П. И. Белькевич: Биобиблиографический указатель. Мн.: ЦНБ АН БССР, 1982.