Пётр Азаравіч Дубавец
Пётр Дубавец | |
---|---|
Пётр Азаравіч Дубавец | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2013 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | крыміналогія і крымінальнае права |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Пётр Азаравіч Дубавец (19 студзеня 1931, в. Прудзец, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 29 студзеня 2013) — беларускі вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі. Кандыдат юрыдычных навук (1962).
Біаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1955—1958 гадах пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці. Член КПСС з 1959 года.
З 1963 года — дацэнт БДУ імя У. I. Леніна. Быў першым у БССР выкладчыкам крыміналогіі.
У 1976—1979 гадах працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці.
З верасня 2008 года — прафесар кафедры крымінальнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Займаўся даследаваннем праблем крымінальнага і працоўнага права.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца аўтарам 34 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.
Сярод навуковых прац: «Адказнасць за цялесныя пашкоджанні паводле савецкага крымінальнага права» (1964), «Прававыя меры барацьбы супраць п’янства і алкагалізму» (1975), «Дэкларацыі і рэальнасць» (1987), «Навукова-практычны каментарый да крымінальнага кодэксу Беларускай ССР» (1989, сумесна з А. А. Ждановічам) і іншыя[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «Ветэран працы» (1987)
- Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1971, 1981)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2005)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Азаравіч Дубавец // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 642.
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі БДУ
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Правазнаўцы Беларусі
- Пракуроры Беларусі