Пётр Аляксандравіч Салаўёў
| Пётр Аляксандравіч Салаўёў | |
|---|---|
| Нараджэнне |
12 ліпеня 1963 (62 гады) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Узнагароды | |
Пётр Аляксандравіч Салаўёў (нар. 12 ліпеня 1963, в. Кароўчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (інжынер-хімік-тэхнолаг), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова (эканаміст-менеджар).
Працаваў апаратчыкам сінтэзу, начальнікам змены, начальнікам цэха, дырэктарам завода арганічнага сінтэзу, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Падзячным пісьмом Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Інжынеры Беларусі
- Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі