Пётр Аляксандравіч Сыцко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Аляксандравіч Сыцко
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1921(1921-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1990(1990-07-22) (69 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, чыгуначнік
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Пётр Аляксандравіч Сыцко (21 чэрвеня 1921, с. Белы Яр, цяпер Завіцінскі раён, Амурская вобласць, Расія — 22 ліпеня 1990) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Новасібірскі інстытут ваенных інжынераў чыгуначнага транспарту (1943), Акадэмія чыгуначнага транспарту Міністэрства шляхоў зносін СССР (1956), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура).

Працаваў у Калінінскай чыгунцы (1943—1954), Беларускай чыгунцы (з 1956, начальнік Аршанскага аддзялення; з 1959, начальнік Гомельскага аддзялення), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (у 1961—1986 — рэктар інстытута, з кастрычніка 1986 — кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя мясцовых вагонапатокаў, графіка руху цягнікоў; прапускная і правазная здольнасць чыгункі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1978), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш[2].

Зноскі