Перайсці да зместу

Веньямін Іванавіч Сянько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веньямін Іванавіч Сянько
Дата нараджэння 29 верасня 1946(1946-09-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2020(2020-03-27) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера машынабудаванне і чыгуначны транспарт
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Веньямін Іванавіч Сянько́[2] (29 верасня 1946, Скідзель, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 27 сакавіка 2020) — спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1969 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, у 1988—2001 гадах быў дэканам механічнага факультэта, у 2001—2016 гадах — рэктарам.

Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (з 2003), народны засядацель Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1990).

Узнагароджаны званнем «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ордэнам імя Святых Кірылы і Мяфодзія (зацверджаны Міжнароднай акадэміяй славянскай пісьменнасці імя Святых Кірылы і Мяфодзія), медалем «Почетный транспортник СНГ», знакам «Ганаровы транспартнік», «Выдатнік адукацыі», званне «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля» (2012[3]) і інш[4][5].

  • Обоснование долгосрочных тенденций функционирования и развития базы деповского ремонта грузовых вагонов : диссертация … доктора технических наук : 05.22.07. — Гомель, 1990. — 412 с. : ил. + Прил.(60 с.).
  • Экономико-математические методы в планировании вагонного хозяйства — Гомель, 2001;
  • Совершенствование организации технического обслуживания и текущего ремонта грузовых вагонов — Гомеь, 2002;
  • Сенько В. И., Васильев С. М. Математическое моделирование движения одиночной колёсной пары с учётом явления упругого скольжения // Современные технологии. Системный анализ. Моделирование, 2015;
  • В. И. Сенько, М. И. Пастухов, С. В. Макеев, И. Ф. Пастухов Анализ причин повреждения и возможности продления срока службы боковых рам тележек грузовых вагонов // Вестник Гомельского государственного технического университета им. П. О. Сухого, № 4 (43) 2010. — С. 13—18;
  • В. И. Сенько, Е. П. Гурский Информационные модели в управлении вагонными парками — Гомель: БелГУТ, 2010.
  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 352. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. БелЭн 2002.
  3. Почётные раждане г. Гомеля Архівавана 29 верасня 2023. (руск.)
  4. Ушел из жизни почетный ректор БелГУТа Сенько Вениамин Иванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  5. Сенько Вениамин Иванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  • Сянько́ Веньямін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 352. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сенько́ Вениамин Иванович (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 43.