Пётр Сцяпанавіч Грунтоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Сцяпанавіч Грунтоў
Дата нараджэння 10 жніўня 1933(1933-08-10)
Месца нараджэння Гарнова Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 22 снежня 2012(2012-12-22) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспату
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»

Пётр Сцяпанавіч Грунто́ў[1] (10 жніўня 1933 — 22 снежня 2012) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Член-карэспандэнт Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996), Акадэміі транспарту Расійскай Федэрацыі, Транспартнай акадэміі Украіны, член Інтэрнацыянальнага інстытута менеджмента ЗША[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Гарнова Сенненскі раён Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. у Беларускім універсітэце транспарту, у 1986—1996 гг. яго рэктар.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

П. С. Грунтову належаць працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання чыгуначным транспартам, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску транспартных сродкаў. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац[2].

Сярод апублікаванага:

  • Эксплуатационная надежность станций. — М., 1986.;
  • Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. — М., 1994. (у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  2. 2,0 2,1 Знаменитые люди Гомельщины(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]