Пётр Аляксеевіч Шупляк
Пётр Аляксеевіч Шупляк | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сяргей Пятровіч Шупляк |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Пётр Аляксеевіч Шупляк (нар. 8 верасня 1943, в. Брускаўшчына, Мінская вобласць) — савецкі і беларускі гісторык, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 верасня 1943 года ў сялянскай сям’і.
У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў аспірантуры Енскага ўніверсітэта імя Ф. Шылера (Германія, 1972—1975).
На фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі ўплыў М. Вайсбекер і Л. М. Шнеерсон.
У 1975 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафсаюзы і забастоўка ў Германіі ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу 1929—1933 гг.» (навуковы кіраўнік — прафесар М. Вайсбекер).
Дацэнт (1978). Прафесар (1993).
З 1970 года выкладае ў БДУ. Дацэнт (1978—1993), намеснік дэкана (1981—1991), дэкан гістарычнага факультэта (1991—1996), з 1993 года — прафесар кафедры гісторыі новага і найноўшага часу БДУ.
Член саветаў БДУ (1991—1997) і гістарычнага факультэта (з 1983), рэдкалегій часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская мінуўшчына», «Веснік БДУ». Узначальваў Беларускую асацыяцыю гісторыкаў (1993—1996).
Узнагароджаны знакамі «За выдатныя поспехі ў працы» (1987), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003), граматамі Міністэрства народнай адукацыі. Падрыхтаваў двух кандыдатаў навук.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дзеці: Сяргей Шупляк (гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ імя Максіма Танка, з 2022 года — дэкан гістарычнага факультэта).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]- Навуковыя цікавасці
- гісторыя Германіі ў XX ст.; гісторыя рабочага руху; сацыял-дэмакратычны рух на сучасным этапе. Аўтар больш 50 работ.
- Асноўныя публікацыі
- Великая победа и мировой революционный процесс. — Мн., 1983 (у суаўт.); Рабочее и освободительное движение в странах зарубежной Европы и Америки в новое и новейшее время. — Мн., 1986 (у суаўт.); Коминтерн и РСИ: проблемы политики и взаимоотношений: программа спецкурса. — Мн., 1994; Всемирная история: Учеб. пособ.: В 3 ч. — Мн., 2002, 2006 (у суаўт.); Германские профсоюзы накануне установления фашистской диктатуры в стране (декабрь 1932 — январь 1933 г.) // Вопросы истории: Сб. статей. — Вып. 10. — Мн., 1983; Вопросы войны и мира в политике Коминтерна // Революция — социализм — мир: Сб. статей. — Мн., 1987; Problemy edukacji historycznej w szkolach wyzszych Republiki Białorus // Polska-Białorus 1918—1945. — Warszawa, 1994; Wahrnehmungen und Legenden: Das Bild von Rudolf Hess in sowjetischen Publikationen // Patzold, K., Weissbecker, M., Rudolf Hess. Der Mann an Hitlers Seite — Leippzig, 1999; Усеагульная гісторыя ў Беларусі: дасягненні, праблемы, перспектывы // Гістарычны альманах. — Т. 4. — Гародня, 2001; Германские профсоюзы и рурский кризис 1923 г. // Выбраныя навуковыя працы БДУ: У 7 т. — Т. 2. — Мн., 2001; Германские профсоюзы как фактор политической жизни в период Веймарской республики // Polska — Europa — Swiat XX wieku. — Pzeszow, 2005.
- Публікацыі пра гісторыка
- Пётр Аляксеевіч Шупляк. — Веснік БДУ, серыя 3. — Мінск, 1993, № 3. — С. 78; Стрелец М. В. П. А. Шупляк: портрет ученого и педагога. Историк и его дело: судьбы ученых и научных школ. — Ижевск, 2008. — С. 142—146; Кошелев В. С., Острога В. А. Кафедра истории нового и новейшего времени БГУ. — Минск, 2010; Ходзін С. М., Яноўскі А. А., Каханоўскі А. Г. Жыццёвыя і творчыя карані дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да 70-годдзя Пятра Аляксеевіча Шупляка. — Працы гістарычнага факультэта БДУ, Выпуск 8, Мінск, 2013. — С. 218—241; Кошелев В. С., Колб Е. Г. Пётр Алексеевич Шупляк. — Веснiк БДУ, Серыя 3, № 1. — Минск, 2014. — С. 90; Сосна У. А., Яноўскі А. А. Адкрываючы новыя дальагляды: беларуская састаўляючая у дзейнасці гістарычнага факультэта БДУ (канец 1980-х — першая палова 1990-х гг.). — Веснік БДУ, Серыя 3, № 1. - Мінск, 2014; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.6. — Мінск, 2003. — С. 236.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шупляк Петр Алексеевич. Белорусский государственный университет.
- Яноўскі А. Адзін з арганізатараў новай парадыгмы вышэйшай гістарычнай адукацыі. Да 70-годдзя з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Шупляка. Беларускі гістарычны часопіс. № 8, 2013. С.36-40.
- Корзенко Г. В. ШУПЛЯК Пётр Алексеевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 448. — 469 с
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Беларускай асацыяцыі гісторыкаў
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Дэканы гістарычнага факультэта БДУ