Пётр Васільевіч Крэчка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Васільевіч Крэчка
Выконваючы абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
11 лістапада 1991 — 16 студзеня 1992
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Генадзь Шкурдзь
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
29 жніўня 1994 — 30 ліпеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Генадзь Шкурдзь
Пераемнік Вікенцій Макарэвіч

Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу

Пётр Васільевіч Крэчка — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (19941997[1]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў брэстскую сярэдняю школу № 8. 11 лістапада 1991 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь быў прызначаны на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

З 27 лютага 1992 да 12 мая 1994 года з’яўляўся Першым намеснікам старшыні ДМК.

29 жніўня 1994 года Указам Прэзідэнта быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[3].

5 верасня 1994 года прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы II рангу[4].

З 4 жніўня 1997 года з’яўляўся намеснікам Міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь[5].

З 1999[6] да 2005[7] быў Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Таліне (Эстонская рэспубліка).

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 1997 № 412 «Аб вызваленні П. В. Крэчкі ад пасады Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 1991 г. № 416 «Аб Крэчкі П. В.»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 1994 г № 78 «Аб прызначэнні Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  4. http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org459/sbor8/text7363.htm
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жнiўня 1997 г. № 1012 «Аб прызначэнні П. В. Крэчкі намеснікам Міністра па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 7 мая 2015.
  6. ПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 1999 № 371 «Аб прызначэнні П. В. Крэчкі на пасаду Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Таліне (Эстонская Рэспубліка)»
  7. ПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2005 г № 725 «Аб вызваленні П. В. Крэчкі ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Таліне (Эстонская Рэспубліка)»