Пётр Васільевіч Макавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Макавецкі
Пётр Васільевіч Макавецкі
Дата нараджэння 25 верасня 1922(1922-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі»

Пётр Васільевіч Макавецкі (нар. 25 верасня 1922, в. Мянюцева, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 1980) — вучоны ў галіне авіяпрыборабудавання. Фізік, папулярызатар навукі. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сенненскую беларускую школу. У 1939 годзе паступіў у Ленінградскі горны інстытут. Праз год яго прызвалі на вайсковую службу. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда.

У 1946 годзе паступіў на радыётэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута авіяцыйнага прыборабудавання, пасля заканчэння якога застаўся тут працаваць выкладчыкам на кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ім напісана каля 80 навуковых работ па акустыцы, тэлебачанні, радыёлакацыі.

Аўтар зборніка задач па фізіцы і астраноміі «Глядзі ў корань», які пяць разоў перавыдаваўся ў СССР, перакладзены на нямецкую, балгарскую, румынскую, чешскую, украінскую, латышскую, іспанскую мовы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буракова, Т. Вучоны-фізік з Мянюцева / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. — 2017. — 14 сак. — С. 4.
  • Ермашкевіч, П. І. Макавецкі Пётр Васільевіч / П. І. Ермашкевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 540.
  • История школы: люди, события, факты / подгот. Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. — 2017. — 31 студз. — С. 5.
  • Макавецкі Пётр Васільевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 184.
  • Макавецкі Пётр Васільевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Вiцебская абласная друкарня, 2007. — С. 109.