Голас Сенненшчыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Голас Сенненшчыны»
Арыгінальная
назва
Голас Сенненшчыны
Тып газета

Галоўны рэдактар Лазюк Аляксандр Яўгенавіч
Заснавана 1918
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы ў тыдзень
Галоўны офіс Сянно, вуліца Чкалава, д. 4а
Тыраж 3500
Вэб-сайт senno.by

Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1918 года. Заснавальнікі: Сенненскі раённы выканаўчы камітэт і Сенненскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адна са старэйшых газет Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці. 1 мая 1918 года ў горадзе Сянно выйшаў першы нумар «Вести исполкома» — выданне выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 годзе — «Факел», у 1930 годзе — «Камунар» (орган Сенненскага РК КП(б), РВК и райпрафсавета).

У 1935 годзе «Бальшавіцкая трыбуна». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года выданне было часова прыпынена. У 1943 годзе газета аднавіла свой выхад у падполлі, у Сенненскай партызанскай брыгадзе В. С. Лявонава.

У 1952—1962 гадах — «Шлях да камунізма», з пачатку мая 1962 года — «Сцяг Ільіча» пры Талачынскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні, з сакавіка 1963 года — «Ленінская іскра» Сенненскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. З 1991 года — «Голас Сенненшчыны»[1].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Яўгенавіч Лазюк

Супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бандарэвіч, В. Пра што пісала «раёнка» паўстагоддзя назад / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. — 2016. — 3 мая. — С. 4.
  • Белов, М. Из истории газеты: ровесница и современница / М. Белов // Голас Сенненшчыны. — 2008. — 2 мая. — С. 7.
  • Голас Сенненшчыны // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 20-21.
  • З юбілеем раёнка! // Голас Сенненшчыны. — 2003. — 29 крас. — С. 4.
  • Іўеў, Л. Рэдактар падпольнай «раёнкі» / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. — 2007. — 4 мая. — С. 2.
  • Ляшук, С. 100 гадоў гучыць голас краю / С. Ляшук // Витебские вести. — 2018. — 5 мая. — С. 1.
  • Ляшук, С. Голас краю / С. Ляшук // Голас Сенненшчыны. — 2018. — 5 мая. — С. 1, 5.
  • Цапота, О. Голас Сенненшчыны / О. Цапота // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 322.