Пётр Дарагастайскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Дарагастайскі
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
9-ы Ваявода смаленскі
15 лютага 1605 — 1611
Папярэднік: Ян Абрамовіч
Пераемнік: Мікалай Глябовіч
 
Нараджэнне: 1569
Смерць: 1611(1611)
Род: Дарагастайскія
Бацька: Мікалай Дарагастайскі
Маці: Ганна з Войнаў
Жонка: Барбара з Шэметаў
Дзеці: Войцех, Дарота, Кацярына, Раіна, Барбара

Пётр Дарагастайскі (? — 1611) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода мсціслаўскі (1600—1605) і смаленскі (з 1605).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын полацкага ваяводы Мікалая і Ганны Войны, брат вялікага літоўскага маршалка Крыштафа Дарагастайскага.

25 кастрычніка 1597 названы кашталянам менскім, ў пачатку 1600 года стаў мсціслаўскім ваяводам, з 15 лютага 1605смаленскі ваявода.

Паводле веравызнання быў кальвіністам, у 1599 годзе названы правізарам евангельскім.

Меў сына Войцеха, які памёр бяздзетным у 1613.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]