Пётр Лук’янавіч Бабак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Лук’янавіч Бабак
Дата нараджэння 8 красавіка 1926(1926-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2004(2004-05-29) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў медаль «За баявыя заслугі» медаль «За ўзяцце Берліна»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Пётр Лук’янавіч Бабак (8 красавіка 1926, в. Беразнякі, Калінкавіцкі раён — 29 мая 2004) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1]. Заслужаны будаўнік БССР (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1951 года трактарыст, з 1956 года машыніст экскаватара ў Сенненскім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, з 1975 года ў перасоўнай механізаванай калоне № 33 трэста «Віцебскводбуд».

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за паспяховае выкананне заданняў 8-й пяцігодкі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].

Імя П. Л. Бабака прысвоена сярэдняй школе ў аграгарадку Студзёнка Сенненскага раёна Віцебскай вобласці[2].

Зноскі

  1. а б Бабак Пётр Лукьянович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 35. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. Сайт Студзёнкаўскай сярэдняй школы імя П. Л. Бабака(недаступная спасылка) (Праверана 22 чэрвеня 2023)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]