Медаль «За ўзяцце Берліна»
| Медаль «За ўзяцце Берліна» | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Краіна |
|
||
| Тып | медаль | ||
| Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС | ||
| Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам гераічнага штурму і ўзяцця Берліна, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада | ||
| Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
| Статус | не ўручаецца | ||
| Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
| Колькасць | 1 100 000 | ||
| Характарыстыкі | |||
| Матэрыял | Латунь | ||
| Памеры |
дыяметр — 32 мм матэрыял — латунь |
||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Медаль «За ўзяцце Вены» | ||
| Малодшая | Медаль «За вызваленне Бялграда» | ||
Медаль "За ўзяцце Берліна" — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года ў гонар ўзяцця Берліна ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
Згодна з Палажэннем аб медалі "За ўзяцце Берліна" ім узнагароджваліся «вайскоўцы Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Берліна, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада».
Усяго медалём "За ўзяцце Берліна" ўзнагароджана больш за 1,1 мільёна чалавек.
Медаль "За ўзяцце Берліна" - круглы, дыяметрам 32 мм, з латуні. На вонкавым боку медаля ў цэнтры адчаканены надпіс "За ўзяцце Берліна". Па ніжнім краі медаля - выява дубовага паўвянка, перавітага ў сярэдняй частцы стужкай. Над надпісам - пяціканцовая зорка. Медаль па адным боку абрамлены борцікам. На адваротным боку медаля адчаканеная дата ўзяцця Берліна савецкімі войскамі: «2 мая 1945»; ніжэй - пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на адным і на адваротным боку медаля выпуклыя. У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцікутнай калодачкай, якая служыць для мацавання медаля да адзення. Калодачка абцягнута шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі праходзяць пяць долевых палосак - тры чорныя і дзве аранжавыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За ўзяцце Берліна»