Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі
Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1819 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1900 (81 год) |
Месца пахавання | |
Бацька | Міхаіл Якаўлевіч Хамянтоўскі[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал ад інфантэрыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі (28 чэрвеня 1819, Равуча, цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1900) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1870), генерал ад інфантэрыі (1887).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яго дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку Халяпінка Талачынскага раёна. Бацька — генерал-маёр М. Я. Хамянтоўскі, дзядзька — генерал-маёр Ф. Я. Хамянтоўскі.
Пасля заканчэння Пажаскага корпуса ў Пецярбургу ў 1837 годзе праходзіў службу ў лейб-гвардзейскім Ізмайлаўскім палку.
Пасля ўдзелу ў Севастопальскай кампаніі ў званні маёра служыў у інтэнданцкім кіраванні (Польша).
У 1862 годзе асабістым указам Аляксандра II быў прызначаны начальнікам інтэнданцкага кіравання Варшаўскай ваеннай акругі. Генерал пяхотных войскаў (1863).
У 1870 годзе стаў генерал-лейтэнантам і быў пераведзены на службу ў Ваеннае міністэрства ў Пецярбургу.
У апошнія гады жыцця служыў дырэктарам канцылярыі Марскога міністэрства, меў грамадзянскі чын ІІІ класа — тайны саветнік. Выконваў абавязкі чыноўніка вышэйшага рангу. З 1879 года лічыўся ў Запасных войсках. У 1887 годзе ўзведзены ў генералы ад інфантэрыі.
Памёр 13 лістапада 1900 года і пахаваны ў маёнтку Халяпінка на радавых могілках[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Кавалер ордэна «Знак Отличия» (за гераічную абарону Севастопаля)
- ордэн Белага арла (1857)
- ордэн Залатой табакеркі з вензелем Яго Імператарскай Вялікасці (1878)
- ордэн святога Аляксандра Неўскага (1879)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бирюков, В. Такого рода делами и поступками можно многое сделать и изменить / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2018. — 20 студз. — С. 3.
- Корнилович, Э. Генералы из Халяпинки / Э. Корнилович // Наша Талачыншчына. — 2002. −14 жн. — С. 2 ; 21 жн. — С. 2.
- Корнилович, Э. Друцкие генералы / Э. Корнилович // Беларуская думка. — 2003. — № 8. — С. 130—136.
- Толочинские знаменитости // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 52-56.
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1819 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1900 годзе
- Пахаваныя ў Талачынскім раёне
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)