Пётр Яўгенавіч Вайцяховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Яўгенавіч Вайцяховіч
Дата нараджэння 7 студзеня 1952(1952-01-07) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Пётр Яўгенавіч Вайцяховіч (нар. 7 студзеня 1952, в. Дроздзіна, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — спецыяліст у галіне машын, агрэгатаў і працэсаў хімічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2012), дацэнт (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей», 1974; аспірантура, спецыяльнасць «Машыны і агрэгаты нафтахімічных і хімічных вытворчасцей», 1982).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1974, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, загадчык кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей). Інфармацыя на 2013.

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія і тэхніка дэзінтэграцыі матэрыялаў; механіка разбурэння цвёрдых цел; асновы інжынернай творчасці і іннаватыкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1978, 1990, 2001, 2008, 2009, 2010, 2011), канцэрна «Белнафтахім» (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009); нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2012).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Процессы эффективного измельчения в агрегатах с интерционным воздействием на разрушаемый материал : диссертация … доктора технических наук : 05.02.13 : защищена 15.09.2011 : утверждена 19.02.2012 / Вайтехович Петр Евгеньевич. — Москва, 2011.
  • Асновы інжынернай творчасці : вучэбны дапаможнік / П. Я. Вайцяховіч. — Мінск, 2005.
  • Интенсификация и моделирование процессов диспергирования в поле инерционных сил : монография / П. Е. Вайтехович. — Минск, 2008.
  • Движение измельчающих тел по статическому кольцу центробежно-шаровой мельницы / Д. Н. Боровский, П. Е. Вайтехович // Химическая промышленность сегодня. — 2012. — № 6. — С. 50—56.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайцяховіч Пётр Яўгенавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 99.