Піжма (прыток Вяткі)
Выгляд
| Піжма | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 14 660 км² |
| Расход вады | 90 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 57°36′35″ пн. ш. 46°53′22″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вятка |
| • Каардынаты | 57°36′44″ пн. ш. 48°57′46″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вятка → Кама → Куйбышаўскае вадасховішча |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 10010300412111100036375 |

Піжма (лугавамар. Пижме, руск.: Пи́жма) — рака ў Ніжагародскай і Кіраўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Вятка (басейн Волгі).
Даўжыня — 305 км, плошча вадазбору — 14 660 км². Расход вады — 90 м³/с, (38,6 м³/с каля вёскі Худзякі[1]). Замярзае ў сярэдзіне лістапада, раскрываецца ў 2-й палове красавіка. Жыўленне пераважна снегавое.
Піжма бярэ пачатак у балотах на поўнач ад пасёлка Піжма ў Ніжагародскай вобласці паблізу мяжы з Кіраўскай вобласцю. Цячэ на ўсход па раўніннай мясцовасці, рэчышча вельмі звілістае. Прымае шматлікія прытокі як злева, так і справа.
Асноўныя прытокі: Сюзюм, Юма, Бакавая — левыя; Ошма, Ярань, Іж, Немда — правыя.
На правым беразе Піжмы за некалькі кіламетраў да яе ўпадзення ў Вятку размешчаны горад Савецк.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пи́жма // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 351. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
- Пи́жма // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 373. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Пи́жма // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 523. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)