Вятка (рака)
| Вятка | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1314 км |
| Басейн | 129 000 км² |
| Расход вады | 890 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Верхнякамскае ўзвышша |
| • Вышыня | 240 м |
| • Каардынаты | 58°27′08″ пн. ш. 52°10′03″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Кама |
| • Вышыня | 53,1 м |
| • Каардынаты | 55°35′27″ пн. ш. 51°29′46″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Кама → Куйбышаўскае вадасховішча |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 10010300212111100029744 |
|
|
|
Вя́тка (руск.: Вятка) — рака ў Расіі, самы буйны правы прыток ракі Кама.
Даўжыня ракі 1314 км, плошча вадазборнага басейна 129 тыс. км².
Пачынаецца на Верхнякамскім узвышшы на поўначы Удмурціі, упадае ў Каму ў 17 км ніжэй горада Мамадыш. Для Вяткі характэрныя рэзкія змены кірунку цячэння (з поўначы на паўднёвы захад, а затым на паўднёвы ўсход) і вялікая звілістасць на ўсім працягу. Вятка — тыпова раўнінная рака, якая цячэ большай часткай у шырокай даліне са спадзістымі схіламі. У нізоўях пашыраныя і звужаныя ўчасткі даліны чаргуюцца праз 1—5 км. Шмат перакатаў.
Жыўленне галоўным чынам снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 890 м³/сек. Замярзае ў першай палове лістапада, ускрываецца ў другой палове красавіка. Буйныя прытокі: справа — Кобра, Летка, Вялікая, Малома, Піжма; злева — Чапца, Быстрыца, Воя, Кільмезь.
Сплаўная рака. Рэгулярнае суднаходства да горада Кіраў (700 км ад вусця). Галоўныя прыстані — Кіраў, Кацельніч, Савецк, Вяцкія Паляны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Вятка // Государственный водный реестр РФ Архівавана 2 сакавіка 2014. (руск.)