Пінская вышэйшая духоўная семінарыя
Выгляд
Пінская вышэйшая духоўная семінарыя | |
---|---|
Год заснавання | 1925, 2001 |
Канфесія | Каталіцтва |
Сайт | seminaryja.by |
Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. У 2018 года семінарыя страціла статус міждыяцэзіяльнай і рыхтуе будучых святароў толькі для Пінскай дыяцэзіі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1925 года біскуп Зігмунд Лазінскі заснаваў у Пінску вышэйшую духоўную семінарыю ў будынку былога кляштара францысканцаў. Пасля ўз’яднання Беларусі ў верасні 1939 годзе дзейнасць семінарыі ў Пінску была спынена савецкімі ўладамі.
12 верасня 2001 года ў Пінску была адноўлена дзейнасць семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага. Дэкрэт апостальскай сталіцы аб адкрыцці семінарыі падпісаў 31 мая 2001 года Папа Рымскі Ян Павел II[2].
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Вітальд Івіцкі (1925—1926)
- Ян Васілеўскі (1926—1933)
- Караль Няміра (1933—1935)
- Алексій Петрані (1935—1939)
- Казімір Свёнтак (2001—2003)
- Ян Саламон (2003—2015)
- Андрэй Рылка (з 2015)
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Казімір Свёнтак, царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал.
- Мечыслаў Багаткевіч, блажэнны Рымска-Каталіцкай Царквы, святар, пакутнік.
- Фабіян Пачобут-Адляніцкі, беларускі каталіцкі святар.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 17 кастрычніка 2015.
- Профіль на catholic.by