Фабіян Пачобут-Адляніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фабіян Пачобут-Адляніцкі

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 1897
Смерць: 4 ліпеня 1944(1944-07-04)
Пахаванне:

Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі (18974 ліпеня 1944, Казлякевічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі каталіцкі святар. Верагодна, брат святара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.

Скончыў Пінскую (?) духоўную семінарыю. У 1921 годзе прыняў сакрамент святарства. У 19261928 гадах вікарый парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пружанах. Ад 1931 — пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Слядзянаў Цеханавецкага дэканата (Бельска-Падляскі павет). У 1936 годзе служыў у Бярозе-Картузскай[1].

З 1937 года служыў у парафіі Св. Юзафа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканата. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзідэнцкага бюро (польск.: Biuro Prezydialne Delegatury) Стэфана Паўлоўскага ў 1944 годзе Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам урада на тэрыторыі ўсходняга Палесся(польск.) бел.[2]. Таго ж года арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]